Нядзеля евангельскага чытання пра блуднага сына. Невычэрпальны на сэнсы, эмоцыі і разважанні тэкст пра адносіны Бога і людсва! Пытанні любові, свабоды, адказнасці, рашучасці да змен, зайздрасці… Магчымасць паглядзець на нашае жыццё праз прызму Божага Слова.
Літургія на беларускай мове пачнецца заўтра ў Нядзелю 8.02 як заўжды а 10.30. Пасля Літургіі Сябрына і размова пра Пост.