Вялебныя браты іерархі і дабраславёныя дзеці ў Госпадзе,Напоўненыя свяшчэнным хваляваннем, мы зноў у…
Вялебныя браты іерархі і дабраславёныя дзеці ў Госпадзе,
Напоўненыя свяшчэнным хваляваннем, мы зноў уваходзім, па добрай волі Божай, у Святую і Вялікую Чатырадзесятніцу — на ніву аскетычнага подзвігу, у час пасту і пакаяння, пакоры і малітвы, духоўнай цвярозасці і любові, скіраваўшы вочы сэрца нашага на жыватворчы Крыж Гасподні, які вядзе нас усіх да Святой Пасхі, што адчыняе брамы Раю чалавечаму роду.
Гэты дабраславёны перыяд, які цяпер адкрываецца перад намі, з’яўляецца магчымасцю яшчэ раз спазнаць ісціну аскезы ў Хрысце і яе неад’емную сувязь з еўхарыстычнай рэальнасцю Царквы, кожная праява і вымярэнне якой асветлена святлом і радасцю Уваскрасення. Дух аскезы — гэта зусім не чужародны элемент, прыўнесены ў хрысціянства, і не вынік уплыву дуалістычных ідэалогій па-за межамі Царквы. Аскеза — гэта іншае слова для хрысціянскага быцця, якое злучае яго з абсалютным даверам да Божага Провіду, з невычэрпнай духоўнай радасцю жыцця, прысвечанага Хрысту, з самапераўзыходжаннем і самаахвяраваннем, з міласэрнай любоўю і павагай да ўсяго стварэння.
Аскеза — гэта не пытанне самавольнага выбару і суб’ектыўных асаблівасцей, але пакорнасць правілу і «саборнаму досведу» Царквы. Яна апісваецца як падзея хутчэй «царкоўная», чым «індывідуальная». Жыццё ў Царкве непадзельнае. Пакаянне, малітва, пакора, прабачэнне, пост і справы міласэрнасці ўзаемазвязаны і пераплецены. У праваслаўнай традыцыі не існуе аскезы як самамэты, бо гэта вядзе толькі да пераацэнкі індывідуальных намаганняў і корміць схільнасць да самаапраўдання.
Вялікі пост — прыдатны час для перажывання Царквы як месца і спосабу раскрыцця дароў Божай благадаці, заўсёды як прадчування радасці Уваскрасення Гасподняга — наражнага каменя нашай веры і маяка «нашай надзеі». Менавіта па Божым натхненні Царква ў Сырную суботу ўшаноўвае святую памяць прападобных мужоў і жанчын, якія праславіліся ў аскезе, бо яны — паплечнікі і спадарожнікі верных на доўгім шляху подзвігу. На арэне духоўных спаборніцтваў мы маем Трыадзінага Бога як нашага абаронцу, Найсвяцейшую Багародзіцу як Маці ўсіх нас, і святых ды мучанікаў веры як нашых заступнікаў.
Здаровы хрысціянскі аскетызм — гэта ўдзел усёй асобы у жыцці у Хрысце, як духоўнага, розумовага і фізічнага адзінства без абясцэньвання матэрыі і цела і без маніхейскага звужэння духоўнасці. Як напісана, хрысціянскі аскетызм у канчатковым выніку — гэта «барацьба не супраць цела, а за цела», у адпаведнасці са словамі Геронтыка: «Нас вучылі не забіваць цела, а забіваць страсці».