18 кастрычніка 1991 года памёр перакладчык, паэт, праваслаўны святар і ураджэнец вёскі Радунь (сёння Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) Пятро Бітэль Нарадзіўся 19 чэрвеня 1912 года. ў сям’і паштальёна. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю ў 1931 […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Нядзеля — дзень уваскрасення і радасці ў Літургіі ў Беларускай праваслаўнай супольнасці
Нядзеля – дзень УВАСКРАСЕННЯ І УВАСКРАШЭННЯ! Хлопчык з Наіна вяртаецца жывым да сваёй маці, а Хрыстос выходзіць з магілы. Радасць поўнага жыцця у Літургіі!!! Пачатак набажэнства а 10.30. Пасля службы – Сябрына. Сёння ў суботу а 18.00 – Вячэрня
У нядзелю 12.10 у парафіі пройдзе служба Святой Еўхарыстыі і чытанне прытчы пра сейбіта
Бог – сейбіт. Ён сее ў сэрцы, душы і розум людзей Слова сваёй праўды, любові і дабра. Кожную нядзелю за Літургіяй мы прымаем дар Божага Слова у чытанні Евангелля і ў Святым Прычасці. Заўтра у нядзелю 12.10 служба Святой Еўхарыстыі у нашай парафіі пачнецца а 10.30. Пад час Літургіі будзем чытаць прытчу пра сейбіта. Пасля […]
Літургія ў капліцы на Bokšto gatvė 4 адбудзецца 5 кастрычніка а 10:30
Хрыстос пасярод нас! Так мы звяртаемся адзін да аднаго на Літургіі.Заўтра, у нядзелю 5.10, адбудзецца наша новая сустрэча з Госпадам Ісусам у Літургіі. Ён ізноў будзе пасяод нас.Пачатак Літургіі а 10.30 у нашай капліцы па адрасе Bokšto gatvė 4.
У нядзелю ў Вільні пройдзе беларуска-ўкраінская Літургія і святкаванне памяці прападобнага Лявонція
Дарагія сябры, сёстры ды браты! У нядзелю святкуем наш Прастольны фэст – памяць прападобнага Лявонція Віленскага У гэты дзень будзе адна супольная беларуска-ўкраінская Літургія – 10.30. Пасля Літургіі – сябрына з пачастункамі, тортам і віном! Заўтра у суботу 27.09 па-першае сустракаемся на Ефрасінеўскіх могілках могілках на талаку па прыбіранню беларускіх пахаванняў 14.30 пры ўваходзе на […]
24 верасня 1620 года ў Вільні памёр праваслаўны манах і асветнік Лявонцій Карповіч
405 год таму, 24 верасня 1620 года, у Вільні памёр праваслаўны манах, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускага сістэматычнага багаслоўя і ўраджэнец Брэстчыны Лявонцій Карповіч. Нарадзіўся 8 красавіка 1580 года ў сям’і святара ў Пінскім павеце (цяпер Брэсцкая вобласць). Вучыўся, верагодна, у школе пры Ляшчынскім манастыры і ў Віленскай брацкай школе. Стаў стваральнікам і першым архімандрытам […]
Ушанаванне 150-годдзя Сяргея Паўловіча ў Вільні 27 верасня 2025 года
25 верасня 2025 года спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Сяргея Паўловіча! Беларускі праваслаўны прыход Сусветнага патрыярхата ў Вільні запрашае на талаку і экскурсію на Свята-Ефрасіннеўскія могілкі (Liepkalnio g. 19), каб ушанаваць памяць вядомага багаслова і настаўніка, дырэктара Віленскай беларускай гімназіі. У яго вучыліся «Закону Божаму» Наталля Арсеннева, Максім Танк і многія іншыя выбітныя беларусы. […]
Заўтра ў 10:30 Літургія ў Беларускай праваслаўнай царкве ў Вільні на Bokšto g.4
Дзякаваць, Госпаду! Мы прычакалі нашай чарговай нядзельнай сустрэчы у Хрысце! Заўтра Літургія ў нашай царкве а 10.30 (Bokšto g.4)! Чытаем Евангелле пра нясення Крыжа!
14 верасня — Свята Узвышэння святога Крыжа ў беларускай царкве Вільні з Літургіяй і паніхідай
Заўтра 14.09 – Свята Узвышэння святога Крыжа Гаспода Іісуса! Крыж Хрыста узвышаецца як знак ахвярнай любові Бога да нас, як знаменне Праўды, як сімвал перамогі над злом і смерцю. Запрашаем усіх на Літургію ўшанавання Крыжа Госпада Іісуса! Служба пачнецца а 10.30 у нашай беларускай царкве па адрасе: Bokšto gatvė 4.Пад час службы будзем дзякаваць Нябеснаму […]
Святочная Літургія на Дзень Нараджэння Багародзіцы ў Вільні 7 верасня
Дарагія сябры, заўтра святая Нядзеля – штотыднёвы ўспамін Хрыстовага Уваскрасення. І заўтра ж мы святкуем ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ! Святочная Літургія на гонар Нараджэння Дзевы Марыі пачнецца а 10.30 у нашай царкве па адрасу Bokšto g. 4. Прыйдзем жа на Дзень Нараджэння Багародзіцы з падарункамі! Прапаную кожнаму з нас зрабіць у гонар Яе Святога Нараджэння адну […]