Новая правакацыя каля капліцы беларускай супольнасціУ Вільні на сцяне капліцы хрысціянскай праваслаў…

Новая правакацыя каля капліцы беларускай супольнасці

У Вільні на сцяне капліцы хрысціянскай праваслаўнай парафіі Дабравешчання, у якой моліцца беларуская супольнасць, правакатары пакінулі надпіс па-беларуску: «Вільня наша».

Месца было выбрана невыпадкова — такім чынам наўмысна імкнуліся стварыць уражанне, нібыта гэта з’яўляецца пазіцыяй самой супольнасці, распальваючы напружанасць і кампраметуючы яе ў вачах літоўскага грамадства. Гэты надпіс ні ў якім разе не адлюстроўвае поглядаў нашай супольнасці.

На жаль, гэта не першая правакацыя супраць гэтай супольнасці. Паўтара года таму акно гэтай капліцы было прастрэлена з пнеўматычнай зброі.

Пра апошні інцыдэнт паведамлена ў паліцыю.