Адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурна-асветны дзеяч, ўраджэнец Гродна, паха…

Адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурна-асветны дзеяч, ўраджэнец Гродна, пахаваны ў Вільні

18 лютага 1887 года ў Гродне нарадзіўся Уладзіслаў Талочка

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі (1896–1904), пасля чаго паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1909 годзе прыняў святарскае пасвячэнне і працягнуў навучанне ў Інсбруку, дзе вывучаў тэалогію і філасофію.

З 1914 года служыў у Вільні. Падчас Першай сусветнай вайны стаў суаўтарам Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны і беларускага дзіцячага прытулку «Золак». Удзельнічаў у «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці», Беларускай канферэнцыі і з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны, уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы.

Удзельнічаў у арганізацыі Беларускай канферэнцыі ў Вільні ў 1918 годзе, дзе быў абраны ў склад Віленскай беларускай рады разам з праваслаўным святаром Міхаілам Галянкевічам.

Адзін з першых праводзіў набажэнствы на беларускай мове. Публікаваўся ў «Dwutygodnik Diecezjalny» і падтрымліваў газету «Беларус». Выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні і працаваў на курсах для рабочых. З 1919 года пісаў для газеты «Крыніца» на культурна-адраджэнскія і рэлігійныя тэмы.

У міжваенны перыяд быў вядучым публіцыстам часопіса «Przegląd Wileński», падтрымліваў экуменічны дыялог. З 1920-х гадоў пераследаваўся польскімі ўладамі, у 1938 годзе быў высланы ў Беласток, пазней вярнуўся ў Вільню.

Памёр 13 лістапада 1942 года. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Чытайце таксама:

Прамова Талочкі на Беларускай Канферэнцыі ў 1918-м годзе

Хто быў Констант Каліноўскі?

Сымон Будны