Расклад набажэнстваў. Субота 22.11 12.00 – Паніхіда па ахвярам галадамору. 17.00 – Вячэрня. Споведзі. Нядзеля 23.11. 10.30 – Літургія. Сябрына. За Літургіяй чытаем Евангельскую прытчу пра неразумнага багача
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння ўвечары а 18.30 служым Літургію на гонар свята Увядзення ў Храм Дзевы Марыі
Сёння увечары а 18.30 служым Літургію на гонар свята Увядзення ў Храм Дзевы Марыі. У рукатворны храм уводзіцца Тая, Якой Самой наканавана стаць Храмам Божым у якім з’явіцца Збаўца свету. Гэтае свята нагадаае нам, што і мы пакліканы стаць храмамі Духа Святога. Запрашаем на святую Літургію!
Гадавіна адкрыцця друкарні братоў Мамонічаў у Вільні, заснаванай Пятром Мсцісалўцам у 1574 годзе
Сёння гадавіна адкрыцця Пятром Мсцісалўцам ў Вільні друкарні у доме братоў Мамонічаў — важнай кнігавыдавецкай установы, якая адкрыла свае дзверы ў 1574 годзе.Друкарня Мамонічаў стала цэнтрам асветы у першую чаргу для беларускага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага: тут друкаваліся літургічныя кнігі (Евангелле, Псалтыр, Часаслоў), меналогіі й іншыя богаслужэбныя выданні, якія зрабілі духоўную літаратуру больш даступнай на […]
15 лістапада 1878 года нарадзіўся мітрапаліт Мелхіседэк, беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч
15 лістапада 1878 года ў вёсцы Вітулін (сучаснае Падляскае ваяводства, Польшча) нарадзіўся Мелхіседэк (у свеце Міхаіл Паеўскі) — беларускі праваслаўны манах, царкоўны дзеяч і мітрапаліт, які звязаў сваё служэнне з абаронай беларускай мовы і ідэямі нацыянальнага адраджэння. Паходзіў з сям’і Льва Паеўскага — археолага, краязнаўцы і святара. Быў другім з дзевяці дзяцей, змалку дапамагаў бацьку […]
Завтра Літургія в 10:30 и сябрына после неё в Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні
Шаноўныя, заўтра збіраемся на Літургію а 10.30. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння Вячэрня а 17.00 (!!!) і Споведзь. Заўтра за Літургіяй чытаем евангельскі ўрывак пра прызванне да апостальства Мацвея – былога мытара (збіральніка падаткаў), злодзея і калабаранта. Дзіўны выбар Хрыста, ці не так? А яшчэ святкуем памяць святога сярэдзіны 3га стагоддзя – Грыгорыя Цудатворцы. Ён, […]
610 год Сабору праваслаўных епіскапаў у Навагрудку і пасвячэнне Рыгора Цамблака ў мітрапаліты
610 год Сабору праваслаўных епіскапаў у Навагрудку, на якім Рыгора Цамблака пасвяцілі ў мітрапаліты кіеўскія 15 лістапада 1415 года вялікі князь Вітаўт склікаў у Навагрудку сабор епіскапаў, у якім узялі ўдзел: Полацкі, Чарнігаўскі, Луцкі, Уладзімірскі, Смаленскі і Тураўскі епіскапы з Літвы; Перамышльскі і Холмскі — з Галічыны; святары і шмат князёў, баяраў і шляхты. Летапісны […]
Сёння памяць свц. Яна Златавуста — архіепіскапа, які крытыкаваў карупцыю і несправядлівасць
Сёння памяць свц. Яна Златавуста. Неардынарная асоба з цяжкім характарам. Свой царкоўны шлях пачаў у Антыяхіі і праславіўся як палымяны прапаведнік. Яго запрасілі ўзначаліць сталічную Канстантынопальскую царкву. Але для імператараў і сталічнай эліты ён аказаўся надзвычай нязручнай фігурай, бо ён не толькі тлумачыў Слова Божае, але і выкрываў усё тое, што супярэчыла Божай праўдзе: карупцыю, […]
Сёння ўвечары ў Вільні служаць Паніхіду ў памяць Рамана Бандарэнкі
Сёння дзень смерці Рамана Бандарэнкі. Сёння ў вечары а 18.00 будзем служыць Паніхіду ў яго памяць. Хто хоча памянуць Рамана і іншых нашых загінулых на пратэстах і ў турмах, прыходзьце, калі ласка. Пасля Паніхіды – біблійныя чытанні. Адрас: Bokšto g.4
10 лістапада 1924 года ў Вільні памёр беларускі праваслаўны святар Міхаіл Галянкевіч
10 лістапада 1924 года ў Вільні памёр Міхаіл Галянкевіч — беларускі праваслаўны святар, протаіерэй Літоўскай епархіі, педагог, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, адзін з удзельнікаў беларускага хрысціянскага руху пачатку ХХ стагоддзя. Нарадзіўся каля 1852 года ў Бельскім павеце Гродзенскай губерні ў сям’і праваслаўных сялян-беларусаў. Скончыў духоўную семінарыю. У другой палове XIX стагоддзя быў ключарам Віленскага Мікалаеўскага […]
Свята Архангела Міхаіла 9 лістапада ў парафіі з лірным канцэртам і дыскусіяй
Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада Свята Архангела Міхаіла у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мовы Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў. – У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае […]