Навіны
*
З невялікім спазненнем, але вялікай павагай нагадваем беларусам. 20 верасня Дзень нараджэння шляхетн…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 3″Рука Воскара”Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць с…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 2″Рука Воскара”Спусціўшыся па першаму лесвічнаму маршу, …
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …

​Папа прызначыў уладыку Багдана Дзюраха экзархам у Германіі і СкандынавііДацяперашні сакратар Сінода…

*

Папа прызначыў уладыку Багдана Дзюраха экзархам у Германіі і Скандынавіі

Дацяперашні сакратар Сінода біскупаў УГКЦ заменіць у гэтым служэнні біскупа Пятра Крыка, якому ў красавіку мінулага года споўнілася 75 гадоў жыцця.

У чацвер, 18 лютага 2021 г., у Ватыкане паведамілі, што Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Пятра Крыка, тытулярнага біскупа Кастрамартыйскага, з ураду Апостальскага Экзарха для ўкраінцаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Германіі і Скандынавіі.

Адначасова паведамляецца, што Святы Айцец прызначыў Апостальскім Экзархам для ўкраінцаў візантыйскага абраду ў Германіі і Скандынавіі ўладыку Багдана Дзюраха, CSsR, тытулярнага біскупа Вагадскага, дацяперашняга курыяльнага біскупа Курыі Вярхоўнага Архібіскупа і сакратара Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Апостальскі экзархат у Германіі і Скандынавіі апякуецца ўкраінскімі грэка-католікамі ў Германіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі і Швецыі. Ён быў заснаваны 17 красавіка 1959 г. Папам Янам XXIII як Апостальскі экзархат для ўкраінцаў-католікаў візантыйскага абраду ў Германіі, а ў 1984 г. яго юрысдыкцыя распаўсюдзілася на скандынаўскія краіны. Катэдральны сабор і курыя экзарха знаходзяцца ў Мюнхене.

Біскуп Богдан Дзюрах, CSsR, які некалькі дзён таму адзначыў 15-годдзе біскупскай хіратоніі, стаў трэцім Апостальскім экзархам для ўкраінцаў візантыйскага абраду ў Германіі і Скандынавіі. Ураджэнец Львоўшчыны, ён атрымаў святарскія свячанні ў 1991 г., а ў 1995 г. склаў вечныя абеты ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Абараніў дактарат з багаслоўя у Варшаве.

Абвешчаны ў канцы 2005 г. дапаможным біскупам Кіева-Вышгарадскай архіепархіі УГКЦ, 15 лютага 2006 г. уладыка Багдан атрымаў архіярэйскія свячанні. У тым жа годзе ён быў абраны сакратаром Сінода біскупаў УГКЦ, а затым быў двойчы пераабраны на ​​наступныя 5-гадовыя тэрміны. З 2009 г. – біскуп Курыі Вярхоўнага Архібіскупа.