24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея Палуяна «Courage» («Адвага»).
Фільм дакументуе смелы мірны супраціў акторак і актораў «Свабоднага тэатру» напярэдадні і падчас пратэстаў 2020 г. у Беларусі. Кадры краіны на ростанях дапамагаюць зразумець, чаму супраціў аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі набыў сэнс для такой велізарнай колькасці людзей.