Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 18
частка 3
“Рука Воскара”
Каля 18 гадзін вечара пачыналі чысьціць сапог.
Фармальна гэты абавязак павінен быў выконваць заражаючы (у нашым разліку ім быў Бача). Але мы прынялі рашэнне чысьціць усім разам: я, Ваяр і Бача. Да нас часта прыядноўваўся Воскар. Негледзячы на тое, што ён быў планшэтыстам з іншага разліку нашых сменшчыкаў.
Прычына гэтага была простая: Воскар быў адзіным з нас усіх, чыя рука па памерам пралазіла ў затворную частку сапага, каб вычысьціць яе спіртавой сурвэткай.
Аналагам рукі Воскара для нас з’яўлялася шчотка, якая ішла ў камплекце сапага і прадназначалася для чысткі ягонай затворнай часткі. Мы так і празвалі яе “рука Воскара” (а я яшчэ і падпісаў яе суадносна). Але сапраўдная рука Воскара куды зручней спраўлялася з гэтай задачай. І Воскар, як правіла, не адмаўляўся нам дапамагчы.
Чыстку мы праводзілі з дапамогай спіртавых сурвэтак. Іх мы скуплялі ў кожнай аптэцы ў якой толькі бачылі. Часам, яны былі дэфіцытам, асабліва ў Краматорску.
Кожны з нас рабіў свой кавалак працы па чыстцы сапага.
Я ўзяў на сябе чыстку кантактаў, працірку корпуса з нагамі і чыстку\ смазку рэзьбавых механізмаў сапага, якія выкарыстоўваліся падчас наводкі сапага на цэль (падымалі дула ўверх-уніз і круцілі яго ўлева-управа).
Перад тым як дабрацца да кантактаў, трэба было з дапамогай звычайнага малатка і выкалаткі-атвёрткі выбіць металлёвую крышку з каробкі ў якой яны знаходзіліся. Потым паджаць механізм, які ўтрымлівае іх на месцы і злавіць іх, выпадаючыя, каб не згубіліся дзе на падлозе. Працерці рупліва спіртавымі сурвэткамі.
Рэзьбавыя часткі сапага таксама праціраліся спіртавымі сурвэткамі. Пасля чаго на іх распыляўся спецыяльны аэразоль са смазкай.
Ствол прачышчаўся шомпалам з падоўжваемай драўлянай ручкай. На канцы шомпала была шчотка. На яе мы накручвалі спіртавыя сурвэткі і чысьцілі ствол унутры.
Скончыўшы працу па чыстцы сапага, мы вярталіся ў свой склеп.
(на фота: Кусь з шомпалам. Д(жон) і Воскар з ліхтарыкам ля сапага. Часовы Яр, склеп ПТВ, 26 снежня 2022)