Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
Працоўныя будні
аповед 18
частка 2
“Рука Воскара”
Спусціўшыся па першаму лесвічнаму маршу, разварочваліся на 180 градусаў у дзвярным праёме, і, прайшоўшы метраў 10 па драўляным паддонам на бетоннай падлозе, траплялі праз дзверы ў першае памяшканне склепа. Гэтыя дзверы былі дадаткова,у мэтах захавання цяпла, занавешаны тканінай.
У другім, аграменным памяшканні, спалі хлопцы на драўляных насцілах, прадугледжваючых адначасовае размяшчэнне некалькіх дзясяткаў чалавек.
Сапог мы чысьцілі і захоўвалі ў першым памяшканні склепа кулямётчыкаў-мінаметчыкаў.
Паставілі сапог на бетонную падлогу. На гэтым спыніліся прыкладна на гадзіну – ішлі пакласьці асабістую зброю, перапрануцца, павячэраць, напісаць сваім, што “ўсё добра, жывы”.