#dissidentby Эстафета «Галасы праз межы» рухаецца да свайго завяршэння. 1⃣8⃣ снежня, ў Варшаве пройдзе фінальная імпрэза, якая стане кульмінацыяй нашага вялікага падарожжа салідарнасці і падтрымкі, якое аб’яднала беларусаў і беларусак па ўсім свеце. У праграме: падвядзенне вынікаў эстафеты, магчымасць падпісаць паштоўкі для палітвязняў, выступ хора вольных беларусаў «Гух цішы» і самых народных Чын-чын-чыноўнікаў, а таксама […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Брусэлі заклікаюць пісаць лісты палітвязням перад каляднымі святамі
Брусэль, БельгіяНа пярэдадні калядных святаў не забываемся пра тых, хто не можа адсвяткаваць іх побач з роднымі і блізкімі… Не забываемся пра тых, хто нарадзіўся ў снежні і не святкуе свой Дзень Народзінаў за святочным сталом. Нашы лісты і паштоўкі – гэта сімбаль падтрымкі і салідарнасці. Памятаем пра кожнага, ганарымся і чакаем на волі! Пішыце […]
Сёння магло б споўніцца 90 гадоў першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу
Сёння першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу магло б споўніцца 90 гадоў Менавіта ён быў адным з тых, хто падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім спыніў сваё існаванне СССР. А яшчэ пры ім Беларусь была краінаю з рынкавай эканомікай і свабодай слова. Станіслаў Шушкевіч меў званне прафесара, уваходзіў у склад камісіі, што расследавала чарнобыльскую катастрофу. Сярод […]
Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць траянскія праграмы для збору дадзеных
Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы Нашыя чытачы паведамляюць, што сілавікі змяшчаюць у афіцыйныя файлы спісаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў траянскія праграмы, якія могуць збіраць вашыя дадзеныя. Ужо некалькі чытачоў знайшлі такіх «шпіёнаў» на сваіх камп’ютарах. Калі ласка спраўдзьце свае камп’ютары на наяўнасць такіх файлаў і выдаліце іх. Дбайце пра сваю бяспеку.
У шведскім парламенце абмеркавалі пытанне прытулку беларускім уцекачам
У шведскім парламенце ў пятніцу, 13 снежня, адбыліся дэбаты наконт прытулку беларускім уцекачам У дыскусіі прынялі ўдзел міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутатка ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк. У ходзе дэбатаў Карына Эдэрбрынк адзначыла, што сітуацыя, у якой беларускім уцекачам, якія рызыкуюць быць жорстка рэпрэсаванымі на радзіме, адмаўляюць у прытулку, з’яўляецца недапушчальнай. Міністр па міграцыі […]
Вольны Хор наведаў могілкі ў Лёвене падчас Дзён Беларусі ў Брусэлі
Падчас Дзён Беларусі ў Брусэлі Вольны Хор наведаў могілкі у бельгійскім горадзе Лёвене, дзе спачывае выбітны беларускі кампазітар, аўтар гімну “Магутны Божа” У выкананні Вольнага Хору прагучалі 3 песні: жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў», пад які хавалі Равенскага, Пагоню яго аўтарства і Магутны Божа. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Калядкі 21 снежня з музыкай і выступамі
Каляды, вядома, традыцыйна доўжацца ў беларусаў не адзін тыдзень! То ў суботу, 21 снежня, Беларускі клуб “Сябрына” запрашае адзначыць Калядкі падчас зімовага сонцастаяння! Спадарства, якое пажадае далучыцца да святкаў-калядкаў, зможа атрымаць асалоду ад гурта калядоўшчыкаў, пазнаёміцца з вучоным (!) мядзведзем (а, мабыць, і не з адным), паслухаць чароўныя гукі дуды і дыятанічных цымбалаў, атрымаць натхненне […]
Святлана Круцікава скончыла жыццё самагубствам пасля пераследу ў Пінску
#dissidentby Стала вядома, што ўчора скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава. Жанчына пражывала ў пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па “экстрэмісцкіх” артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Па меркаванні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўлення волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. […]
Народныя амбасады Беларусі адзначаюць 4 гады падтрымкі беларусаў і міжнароднай дзейнасці
Чатыры гады таму, у Дзень правоў чалавека, былі заснаваныя Народныя амбасады Беларусі За гэты час: Мы падтрымалі тысячы беларусаў і беларусак у выгнанні Усталявалі кантакты з парламентамі, урадамі, АБСЕ і ПАСЕ Прыцягнулі міжнародную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі Садзейнічалі міжнародным візітам абранай Прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай і іншых беларускіх прадстаўнікоў і прадстаўніц у выгнанні Аказалі […]
Бясплатны воркшоп для жанчын-мігрантак у Варшаве 15 снежня пра дапамогу і сямейную псіхалогію
Бясплатны воркшоп для жанчын-мігрантак у Польшчы Калі: 15 снежняДзе? Варшава, Prastora (Hoża-41 lok 2) Час: 13:00 Тэмы сустрэчы: 1⃣ Механізмы дапамогі для жанчын-мігрантак у Польшчы• Як абараніцца ад дыскрымінацыі і хатняга гвалту?• Парады і прававыя інструменты.2⃣ Сямейная псіхалогія і адаптацыя дзяцей• Як дапамагчы дзецям прыстасавацца да новых умоў?• Умацаванне сямейных стасункаў у складаных умовах. Спікеркі: […]