З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Народнай амбасады Беларусі ў Латвіі, асацыяцыі беларусаў Латвіі “Суполка”, культурнага аб’яднання “Сьвiтанак” і латвійскай арганізацыі FreeBelarus. На сустрэчы з Uldis Mikuts (дырэктар дэпартамента двухбаковых адносін), Vita Zivtiņa (дарадца) і Einars Semanis (амбасадар Латвіі ў Беларусі) абмяркоўваліся наступныя пытанні:
Забарона на знаходжанне аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Латвіі.
Прадстаўнікам латвійскага боку было растлумачана, што:
— пад забарону трапляе найбольш уразлівая група – беларускія ўцекачы;
— аб практычнай немагчымасці рэгістрацыі аўто па прычыне неабходнай сертыфікацыі і растаможванню – кошт можа прывысіць кошт самога аўтамабіля;
— немагчымасці вывазу назад у Беларусь з прычыны адмены дзеяння даверанасцяў, выдадзеных за мяжой;
— немагчымасці аперацый з аўтамабілем у Латвіі ў перыяд разгляду заявы аб прытулку (няма дакументаў на руках), які стандартна доўжыцца 6 месяцаў, а можа дасягаць і 18.
Таксама забарона будзе біць па беларускіх актывістах, якія спрабуюць тэрмінова пакінуць краіну.
Пытанне аб адмене выдачы беларускіх пашпартоў у консульствах.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары прапанавалі лічыць сапраўднымі беларускія пашпарты са скончаным тэрмінам дзеяння, а таксама палегчыць працэдуру атрымання латышскіх дакументаў.
Пытанне аб латвійскім дзяржаўным фінансаванні беларускіх “культурных” суполак, якія маюць дагэтуль сувязі з рэжымам лукашэнкі і неабходнасці доступу прадстаўнікоў дэмакратычнай беларускай дыяспары да латвійскіх медыяў, якія асвячаюць жыццё нацыянальных дыяспар.