Павел Латушка прадставіў еўрадэпутатам доказы міжнародных злачынстваў ЛукашэнкіУ сустрэчы еўрадэпута…

Павел Латушка прадставіў еўрадэпутатам доказы міжнародных злачынстваў Лукашэнкі

У сустрэчы еўрадэпутатаў браў удзел амбудсмен Украіны Дзмітрый Лубінец

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ, які далучыўся да сустрэчы анлайн, адзначыў, што Лукашэнка і вышэйшае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва яго рэжыму здзяйсняюць злачынствы супраць Украіны і яе грамадзян. У прыватнасці члены яго сям’і і блізкія да яго людзі арганізавалі сістэму незаконнага перамяшчэння дзяцей з часова акупіраваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь.

Павел Латушка заўважыў: «Асноўная мэта адпраўкі гэтых дзяцей у Беларусь — іх ідэалагічная апрацоўка ў адпаведнасці з наратывамі «рускага міру». Украінскія дзеці падвяргаюцца рэлігійнай, ваеннай, палітычнай пераадукацыі. Праграма іх знаходжання ў Беларусі не прадугледжвае якога-небудзь значнага медыцынскага аспекту.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прадставіла ў Міжнародны крымінальны суд доказы таго, што перамяшчэнне гэтых дзяцей не падпадае пад дазволеныя выключэнні па міжнародным гуманітарным праве. Такім чынам, усе такія дзеці з’яўляюцца ахвярамі ваеннага злачынства і адначасова злачынства супраць чалавечнасці ў выглядзе гвалтоўнага перамяшчэння грамадзянскага насельніцтва».

Выступленне цалкам глядзіце ў відэа на YouTube-канале Кабінета:

https://youtu.be/aQOtOXd2Sfw?si=nih-omyv8evTCCo6

@CabinetBelarus
Павел Латушка прадставіў еўрадэпутатам доказы міжнародных злачынстваў Лукашэнкі