Дзень Нямецкага Адзінства – прыклад сапраўднага свята аб’яднання раздзеленага народу
У гэты дзень, 3 кастрычніка ў Нямеччыне святкуецца Tag der Deutschen Einheit – Дзень Нямецкага Адзінства.
Мы шчыра віншуем нямецкі народ з гэтым сапраўдным святам абʼяднання, якое адбылося не па загаду таталітарных дыктатараў, але насуперак іх воле.
Разбурэнне берлінскага мура – не толькі сімвал, але і практычны крок на шляху да абʼяднання еўрапейскіх народаў, у сямʼю якіх прагнуць вярнуцца і беларусы.
Азіраючыся на прыклады польскай Салідарнасці і абʼяднання Нямеччыны, мы натхняемся і падмацоўваем нашую веру аб тым, што і ў нас муры, якія зараз будуюць у Беларусі і між беларусамі, абавязкова рухнуць!
@BelarusiSvet