Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасамБеларуская лідарка акрэсліла 7 асноўных прыярытэтаў…

Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам

Беларуская лідарка акрэсліла 7 асноўных прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час:

1) Візуалізацыя новай Беларусі. Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. У бліжэйшыя тыдні вынесем на абмеркаванне праект Канцэпцыі пераходнага перыяду і правядзем адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай Радзе. 

2) Падтрымка рэпрэсаваных. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсаваным, і разлічваем на дапамогу беларускага бізнесу за мяжой. 

3) Прыцягненне вінаватых да адказнасці. Мы як ніколі блізкія да таго, што будзе выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі за выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Каласальную працу зрабіў Павел Латушка і ўся каманда НАУ.

4) Дапамога беларусам у выгнанні. Мы рыхтуем да выдачы новы беларускі пашпарт. І дабіваемся, каб пратэрмінаваныя пашпарты прызнавалі за сапраўдныя, выдавалі больш працяглыя віды на жыхарства і не ўводзілі візавыя баны.

5) Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Трэба папулярызаваць беларускую мову, адкрываць школы за мяжой, ствараць больш беларускага анлайн-кантэнту для тых, хто ў Беларусі. 

6) Інфармацыйна-асветніцкая праца. Неабходна супрацьдзейнічаць прапагандзе і наладжваць супрацу з незалежнымі медыямі і блогерамі. 

7) Абарона незалежнасці Беларусі. Мы працуем над тым, каб арганізаваць слуханні па сітуацыі ў нашай краіне ў Радзе Бяспекі ААН.
Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»

Беларуская лідарка падчас выступу ў Каардынацыйнай Радзе акрэсліла 7 прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час:

1) Візуалізацыя новай Беларусі.

Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які фіксуе асноўныя падыходы…