Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Попыт на беларускамоўныя коміксы расце: як гомелец папулярызуе беларускую мову праз коміксы

Мова Дэталёва

“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамогай коміксаў “Усяго апублікавана каля 470 коміксаў. Ёсць яшчэ неапублікаваныя, але перакладзеныя. То бок наша кампанія comicsby агулам пераклала каля 500 тэкстаў…” “Цікавасць ёсць у людзей да беларускамоўных коміксаў. Больш за тое, у апошні час я заўважаю, што запатрабаванасць расце разам з тым, як […]

Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка пра выданне зборніка «Cyzyk bielaruski» у 1914 годзе

Мова Дэталёва

#цікавінкі Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Гальяш Леўчык (1880-1944) выдаў у Вільні лацінкай свой першы паэтычны зборнік “Cyzyk bielaruski”, які рэдагаваў Янка Купала. У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага захоўваецца ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка (СКМ КП 5889/Ф1693). Народны паэт Беларусі пісаў яму ў лютым 1914 года: […]

140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы: прапануем паглядзець дакументальны фільм пра песняра

Мова Дэталёва

#відэа Сёння – 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы.  Прапануем паглядзець дакументальны фільм пра славутага беларускага песняра: https://www.youtube.com/watch?v=vu0kiDfFT0Q&t=13s

Значэнне слова КАРПАТЛІ́ВЫ і прыклад яго выкарыстання ў беларускай мове

Мова Дэталёва

#цікаваеслова КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дбайны) Прыклад: Унучка карпатліва палола моркву і распавядала бабулі пра свае гарадскія прыгоды.

25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петруся Броўкі

Мова Дэталёва

#цікавінкі 25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петруся Броўкі. У сваёй кнізе “Беларускі гістарычны анекдот” літаратуразнаўца Сяргей Шапран выкладае некалькі забаўных гісторый, якія здарыліся з Броўкам. Карэктура за подпісам Броўкі  Валянцін Тарас, паэт і перакладчык, прыгадваў, што калі працаваў у газеце «Звязда», аднойчы ўзяўся правіць вершы Петруся Броўкі, што ішлі ў чарговы […]

Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства і гісторыі пра мастака

Мова Дэталёва

#цікавінкі Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства. «Дзеля вольнага часу, дзеля душы». Васіль Быкаў — мастак. Артыкул Сяргея Шапрана  Усе ведаюць Васіля Быкава празаіка, а ці вядомы Быкаў-мастак? Маляваць Васіль Уладзіміравіч любіў з дзяцінства, ужо тады гэта былі асноўныя яго захапленні: чытанне кніг і маляванне. Яны засталіся галоўнымі праз усё яго […]

Слухаўка ў тэлефоне — дэталь для гаварэння і слухання з прыкладам выкарыстання

Мова Дэталёва

#цікаваеслова СЛУ́ХАЎКА (у тэлефона – дэталь, праз якую адбываецца працэс гаварэння і слухання) Прыклад: Яна трэці дзень не падымала слухаўку, бо не хацела нікога чуць.

5 чэрвеня праваслаўная царква адзначае Дзень ушанавання апякункі Беларусі Ефрасінні Полацкай

Мова Дэталёва

#цікавінкі 5 чэрвеня праваслаўная царква адзначае Дзень ушанавання апякункі Беларусі Ефрасінні Полацкай. Год таму выйшла кніга вядомага гісторыка Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе Крыж”, у якой аўтар сабраў самую поўную інфармацыю пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы. Кніга з ліку “маст рыд” кожным беларусам – вы не толькі даведаецеся шмат цікавага, але і […]

Слоўнік па тэме «Некропаль» да Радаўніцы

Мова Дэталёва

#слоўнік Напэўна, у аўторак – на Радаўніцу – Вы пойдзеце на могілкі. Альбо, мо, ужо там пабывалі – адведалі дзядоў, прыбралі іх магілы. Слоўнік па тэме “Некропаль” будзе карысны ўсім, хто карыстаецца роднай моваю. Некропаль Могілкі, клады, пагост Цвінтар (могілкі пры храме) Магіла Пахаванне Перапахаванне Надмагілле, намагілле Надгробак, нагробак Помнік, стэла, агароджа S.P. – “Świętej […]

Сёння гадавіна з дня нараджэння гісторыка Міколы Ермаловіча, стваральніка канцэпцыі ВКЛ

Мова Дэталёва

#цікавосткі Сёння адзначаецца гадавіна з дня нараджэння вядомага гісторыка, стваральніка канцэпцыі “ВКЛ як беларускай дзяржавы” Міколы Ермаловіча. У 2007 годзе выходзіў адмысловы зборнік успамінаў, твораў, фотаздымкаў, прысвечаны Ермаловічу. Наклад кнігі быў невялікі – усяго 150 асобнікаў. Але гэты зборнік выкладзены ў вольнае карыстанне – чытайце, калі ласка.