Прывітанне! Мяне завуць Алена і я з’яўляюся ментаркай былога палітвязня Арцема Анішчука ў ініцыатыве…

Прывітанне!

Мяне завуць Алена і я з’яўляюся ментаркай былога палітвязня Арцема Анішчука ў ініцыатыве Вольныя (https://www.instagram.com/volnyjaa/). Калі трэба мяне можно верыфікаваць праз іх інстаграм.
Я б хацела падзяліцца гісторыяй Арцема каб знайсці больш людзей, якія смогут яго падтрымаць.

Арцем цалкам адсядзеў свой тэрмін, прысуджаны яму за пратэсты 2020 і зараз знаходзіцца ў Польшчы. Ен вельмі патрабуе медыцынскай дапамогі, у асноўным стаматалагічнай, так сталася, што ў калоніі ў Арцема пачаліся праблемы з зубамі і замест лячэння яму выдалілі некалькі зубоў. Кошт за паслугі стаматолага часткова пакрылі фонды, якія дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам. Але усе магчымасці фондаў на дадзены момант вычарпаныя, сумма якую яшчэ трэба пакрыць – каля 7000 эўра.Калі вы хацелі б дапамагчы, можаце заданаціць тут: https://hutka.help/users/1248

Калі ў вас есць пытанні, альбо вы хацелі б адправіць грошы Арцему напрамую, напішыце мне, я дам дадзеныя Арцема.
Цалкам гісторыю Арцема можна прачытаць тут:
https://prisoners.spring96.org/ru/person/arciom-aniszczuk і на старонке с данатам.

А таксама на старонке ініцыатывы: https://www.volnyja.com/volnyja-palitviazni/arciom-anishchuk

Дзякуй!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Скорая Взаимопомощь: помогайте свободным беларусам напрямую!

Скорая Взаимопомощь – это площадка прямой помощи беларусам, пострадавшим из-за гражданской позиции.