Дарагія сябры, набліжаюцца Дзяды! Наша віленская праваслаўная грамада Канстанцінопальскага патрыярхата шчыра запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў і беларусак Вільні далучыцца да талакі на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках (Liepkalnio g. 19). У той час, калі многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх продкаў і сваякоў у Беларусі, мы можам паклапаціцца пра пахаванні беларускіх дзеячаў і дзяячак у […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
9 кастрычніка 1929 года памёр каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага рух…
9 кастрычніка 1929 года памёр каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху Адам Лісоўскі нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёскі Каранды (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Скончыў Віленскую духоўную семінарыю ў 1903 годзе, пасля чаго працягнуў навучанне ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе быў пасвечаны на ксяндза. З гэтага часу пачаў […]
Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гі…
Сёння наша грамада на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі — ўсталявалі новую памятную шыльду. Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі праваслаўную рэлігію — Закон Божы, а пазней быў яе сакратаром. У архіўных дакументах ён таксама […]
Нагадваем: ужо заўтра ўсталёўваем памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі …
Нагадваем: ужо заўтра ўсталёўваем памятную шыльду на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча Ужо заўтра, 3 кастрычніка (субота), у 10:00 наша грамада разам з іншымі беларусамі і беларускамі Вільні будзе ўсталёўваць памятную шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі. У 1924–1926 гадах Уладзімір Лукашэвіч выкладаў у гімназіі праваслаўную рэлігію […]
Сёння дзень нараджэння баптысцкага пастара і прапаведніка, які адным з першых пераклаў Біблію на бел…
Сёння дзень нараджэння баптысцкага пастара і прапаведніка, які адным з першых пераклаў Біблію на беларускую мову Лукаш Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў праваслаўнай сям’і ў Слоніме. У 4 гады страціў бацькоў. Быў арыштаваны царскімі ўладамі ў вёсцы Лыскава (каля Пружан) за пратэстанскую пропаведзь. Яго прывязалі да каня і вялі пешшу каля 170 кіламетраў […]
Сёння свята Пакрова Дзевы Марыі! Свята, якое звяртае нашую увагу на мацярынскі клопат Найсвяцейшай Б…
Сёння свята Пакрова Дзевы Марыі! Свята, якое звяртае нашую увагу на мацярынскі клопат Найсвяцейшай Багарозіцы за ўсіх нас! Яна ахінае нас сваёй любоў’ю, малітвамі і дапамогай! Сёння а 18.30 у нашай царкве адбудзецца Літургія на гонар Дзевы Марыі і ва ўдзячнасць Ёй за Яе малітоўны пакроў любові да нас. Таксама сёння адзначаеца дзень украінскага войска. […]
Усталяванне памятнай шыльды на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра ЛукашэвічаТ…
Усталяванне памятнай шыльды на магіле сакратара Віленскай беларускай гімназіі Уладзіміра Лукашэвіча Трэцяга кастрычніка (субота) у 10:00 нашая грамада з дапамогай іншых беларусаў і беларусак Вільні будзе усталёўваць шыльду на магіле Уладзіміра Лукашэвіча — сакратара Віленскай беларускай гімназіі. На крыжы мы ўсталюем памятную шыльду, якую мы вырабілі за ўласныя сродкі. Магілу знайшлі дзякуючы намаганням мовазнаўцы і […]
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НАШАЙ ПАРАФІІ НА КАСТРЫЧНІК 2026 ГОДА: https://docs.google.com/document/d/1fpZ_…
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НАШАЙ ПАРАФІІ НА КАСТРЫЧНІК 2026 ГОДА: https://docs.google.com/document/d/1fpZ_i74R7__EY9lxTBzgmZEu9H3dhH1jmz_Sz7_NfyI/edit?tab=t.0 Кастрычнік 2026 РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА КАСТРЫЧНІК 2026 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 1.10. Чацвер. Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. 18.30 – Літургія 3. 10 – Субота. Свяшчэннамучаніка Дзіяніся Арэапагіта. 18.00 – Вячэрня. Споведзі, размовы са…
Заўтра у нядзелю 27.09 чарговая літургічная сустрэча нашай грамады з Госпадам Іісусам! А 9.00 пачнец…
Заўтра у нядзелю 27.09 чарговая літургічная сустрэча нашай грамады з Госпадам Іісусам! А 9.00 пачнецца Ранняя Літургія на царкоўна-славянскай мове. А 10.30 – Боская Літургія па беларуску. Евангельскае чытанне – пра нечаканы ўлоў. Пасля позняй Літургіі – сябрына і лекцыя Ціхана Чарнякевіча пра Віленскую беларускую гімназію. Сёння 26.09 – Вячэрня, споведзі, размовы.
Нагадваем, што 27 верасня ў нашай віленскай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Уводзіны ў гісторы…
Нагадваем, што 27 верасня ў нашай віленскай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Уводзіны ў гісторыю Віленскай беларускай гімназіі (1918–1944)». Заснаванне, дзейнасць, канфлікты Віленская беларуская гімназія — адна з найважнейшых беларускіх адукацыйных і культурных устаноў Вільні ХХ стагоддзя. Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як паўстала гэтая легендарная школа, з якімі выклікамі яна сутыкалася цягам свайго існавання і якім […]