Актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі
У судзе Рэчыцкага раёна пачалі разглядаць чарговую крымінальную справу супраць палітзняволенай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, асуджанай да 3 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя СтаніслаўІванюценка. Жанчыну зноў абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» (ч. 2 арт. 411 КК).
На судзе яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.
Па словах мужа, Паліна перадала падзяку ўсім людзям, якія падтрымалі яе за гэты час. Жанчына падкрэсліла, што не лічыць сябе зняволенай, а лічыць сябе ваеннапалоннай. Яе фізічны стан адлюстроўвае тыя жорсткія ўмовы, у якіх яе ўтрымліваюць.