«Нягледзячы на ўсе межы і забароны мы працягваем рабіць сваю працу»«Белсату» сёння спаўняецца 17 гадоў! Увесь гэты час мы працуем для вас: штодня выходзім у эфір, пішам артыкулы, выпускаем праграмы і распавядаем навіны ў сацсетках. Дзякуй, дарагія чытачы, што застаяцеся з намі!
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
33 гады таму 8 снежня спыніў існаванне СССР і падпісалі Белавежскае пагадненне
«Хопіць існаваць імперыі зла» 8 снежня паў не толькі рэжым Асадаў. У гэты ж дзень 33 гады таму спыніў сваё існаванне СССР. 8 снежня 1991 году тагачасныя кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расеі падпісалі Белавежскае пагадненне.
Беларускі журналіст Алекс Пазняк расказвае пра выклікі беларусаў у Сакартвэла
Як жывецца беларусам у Сакартвэла? З якімі выклікамі яны сутыкаюцца? Беларускі журналіст з Нью-Ёрка, Алекс Пазняк, аўтар праекта “Беларускі крок”, адмыслова завітаў, каб разабрацца, што не так з правамі беларусаў у Сакартвэла? У сваім відэа ён падзяліўся шчырымі гісторыямі і меркаваннямі нашых суайчыннікаў. https://youtu.be/NKtrV4nEuAA?si=JJXdF6J5pbh_Cghv Беларусы Замежжа | Даслаць навіну ШТО НЕ ТАК З ПРАВАМІ БЕЛАРУСАЎ […]
У Брусэлі распачаліся Дні Беларусі, арганізаваныя ЕС і Еўракамісіяй
У Брусэлі распачаліся Дні Беларусі, арганізаваныя Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўракамісіяй у супрацы з Еўрапарламентам У Місіі дэмакратычнай Беларусі прайшоў майстар-клас ад аўтараў праекту традыцыйнай беларускай вышыўкі #FRAMEDINBELARUS. Зацікаўленыя нашай традыцыйнай вышыванкай, якія прынялі удзел у майстар-класе, былі з розных краін: Францыі, Гішпаніі, Ірландыі, Фінляндыі, Італіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Беларусі. Афіцыйнае адкрыццё выставы прызначана […]
Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі 8 снежня
08 снежня Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю салідарнасці з палітзняволеннымі, з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. У беларускі турмах знаходзяцца тысячы палітвязняў. Шмат ад каго з іх вестак няма ўжо працяглы час. Ва ўмовах беспраўя працягваюцца катаванні і забойствы беларусаў у няволі. На акцыі выступаючыя беларусы звярнулі ўвагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і […]
Беларуса Яўгена Муравіцкага эвакуявалі з Грузіі, ён ляціць у Вільню
Беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З яго слоў, прама зараз Муравіцкі ляціць у Вільню. Дзякуючы дапамозе беларусаў, праваабаронцаў, дэмсілаў Беларусі і Фондам салідарнасці атрымаць візу маладому чалавеку атрымалася практычна ў рэкордныя тэрміны. Амбасада Літвы выдала Муравіцкаму разавую візу адным днём. Нягледзячы на тое, што беларусу нават […]
Беларускія дыяспары праводзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі да Міжнароднага дня правоў чалавека
Беларускія дыяспары праводзяць мерапрыемства і акцыі салідарнасці з палітзняволеннымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека (адзначаецца 10 снежня) Мы яшчэ раз хочам звярнуць увагу на бясконцыя парушэнні ўсіх магчымых правоў і законаў у сучаснай Беларусі. Па ўсёй краіне не спыняюцца арышты, рэпрэсіі не заціхаюць, шмат хто з тысяч палітзняволеных знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Помслівы рэжым працягвае […]
Як дзейнічаць беларусам пры затрыманні ў Грузіі, Турцыі ці Арменіі: рэкамендацыі Офіса Ціханоўскай
Што рабіць, калі вас затрымалі ў Грузіі, Турцыі ці Арменіі? Нядаўна каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала падрабязны гайд пра краіны, куды бяспечна або небяспечна ехаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам рэжыму Лукашэнкі. Турцыя, Грузія і Арменія – бадай, самыя папулярныя напрамкі для вандровак і адпачынку. Гэтыя дзяржавы яшчэ не выдавалі людзей у Беларусь па запытах […]
Далучайся да дабрачыннага мастацкага аўкцыёну «Свята будзе!» з 5 па 25 снежня 2024
Далучайся да дабрачыннага мастацкага аўкцыёну «Свята будзе!» Зрабі гэты Новы год цудоўным для дзяцей, чые сем’і пацярпелі ад рэпрэсій і тых, хто знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі! Калі? З 5 па 25 снежня 2024 годаДзе? https://mastaki.online На анлайн–аўкцыёне прадстаўлены ўнікальныя працы таленавітых беларускіх мастакоў: Павел Лабурдаў Надзея Саяпіна Цемра Яраслаў Кірвель Лявон Вольскі Юры Стыльскі Дар’я […]
Слова «інкамунікада» абрана «Беларускае слова 2024 году» з 26,5% галасоў
Выбрана „Беларускае слова 2024 году“ За слова інкамунікада выказаліся 26,5% удзельнікаў сёлетняга інтэрнэт-галасаваньня. Гэта значна больш, чым за наступныя ў рэйтынгу словы бясчасьсе, штучны інтэлект, экстрэмізм. Ангельскае слова incommunicado, гішпанскае incomunicado — з лацінскімі фармантамі in- ‘не’ і communicare (‘мець сувязь’). А слова камунікаваць вядомае старабеларускай мове прынамсі з XVI ст. Але слова інкамунікада новае […]