У альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (Арт-праект) адбылося ушанаван…

У альтэрнатыўнай амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (Арт-праект) адбылося ушанаванне памяці і чытанне твораў выдатных беларускіх творцаў, з нагоды іх народзін у верасні:

Ванда Лявіцкая (25.09.1895-1969), шчырая патрыётка беларускай справы, да якой ў 1916 г у Менск прыехаў закаханы па ліставанню Максім Багдановіч. Яна была адной з першых таленавітых беларускіх празаіц, пры жыцці якой тым ня менш не выйшла аніводнай кнігі. Яна «ахвяравала сваім талентам дзеля рэпресаванага саветамі мужа, паеха з малымі ідзецьмі за ім ў высылку. Яна заставалася ў пісьменніцкай і грамадскай дзейнасці ў цені свайго знакамітага мужа — Язэпа Лёсіка… і свайго выбітнага бацькі Ядвігіна Ш… Яе апавяданні, вершы, мемуары былі раскіданыя (па часопісах і газэтах) яшчэ пры яе жыцці… Ў спрэчцы аб тым, што важней – нацыя ці сацыялізм Ванда Лявіцкая заставалася прынцыпова адданай інтарэсам нацыі» (праф. Ю. Гарбацкі, выдавец першага зборніка твораў В. Лявіцкай),

Улaдзicлaў Cыpaкoмля (29.09.1823-1862), выдaтны пaэт і кpaязнaўца, актывіст беларускага Адраджэння першай паловы 19-га стагоддзя, адзін з самых любімых пісьменнікаў Я. Купалы, які «за кароткае жыццё, жыццё трагічнае, здолеў напісаць 10 тамоў ТОЛЬКІ паэзіі… А яшчэ ж проза, а яшчэ навукова-папулярныя тэксты, навуковыя і публіцыстыка» (П. Б.) «Я — лiцвiн…Пpa aднo я тoлькi cпявaю, xoць нa poзныя нoты: xaй жывe нaшa Лiтвa, xaй жывyць лiцвiны!» Лiтвoю для Cыpaкoмлi былa Бeлapycь. Ha жaль дa нac дaйшлa тoлькi чacткa бeлapycкaй cпaдчыны вяcкoвaгa лipнiкa, як нaзывaлi ягo cyчacнiкi, — вepшы Дoбpыя вecцi» i «Ужo птyшкi пяюць ycюды»:
Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песню: «Хваліць цябе, Божа!»
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.

Мы бачым, ў сённяшняй Беларусі працягваецца палітыка царскай Расеі і саветаў, выкараняецца ўсё нярускае, душыцца усё нацыянальнае, само сьвятое права беларускага народа на самавызначэнне. Пад рэпрэссіі трапляюць у першую чаргу дзеячы беларускай культуры і беларуская мова.

Разам да перамогі!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну