Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

40 дзён паміж Перамяненнем і ўзыходжаннем Ісуса на Крыж у літургіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  40 дзён паміж Перамяненнем і ўзыходжаннем Ісуса на Крыж. Сувязь Перамянення і Распяцця з’яўляецца важнай для літургічных тэкстаў свята: «Да таго, як Ты, Госпадзе, быў укрыжаваны, гара сталася падобнай да неба, і хмара, быццам шацёр, ацяніла яе. Калі Ты перамяніўся на ёй, і голас Айца засведчыў аб Табе, там былі прысутныя Пятро і Якуб […]

6 жніўня святкуем свята Перамянення Госпада Ісуса Хрыста ў Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 жніўня мы святкуем свята Перамянення нашага Госпада Ісуса Хрыста. У цэнтры свята Перамянення — добрая навіна аб аднаўленні чалавека як Божага Храма. Адбываецца гэта праз наследаванне Ісуса, Які мае ў Сабе Божае Жыццё больш за ўсіх людзей. Сведчанні аб падзеі Перамянення Царква чэрпае галоўным чынам з трох Евангелляў: Марка, Мацвея і Лукі. У падзеі […]

6 жніўня 1606 года пад Сандомежам адбыўся трэці рокашавы з’езд з патрабаваннямі да караля

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 жніўня 1606 г. пад Сандомежам (сёння цэнтр павета ў Свентакшыскім ваяводстве ў Польшчы) збіраецца трэці рокашавы з’езд, на якім складаюцца артыкулы з патрабаваннямі да караля. Былі выстаўлены патрабаванні ліквідацыі Берасцейскай уніі, зняцця біскупаў, якія прынялі унію, і іншыя, якія кароль зноў адхіліў на падставе таго, што іх можа вырашаць толькі Сойм. Іншыя падзеі гэтага […]

Свята СПАСА і Літургія ў Вільні з прапаведдзю Лявонція Карповіча

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія сябры! Сёння свята СПАСА – адкрыцця ззяння Божай прыроды роду людскому! Свята Хрыстовага Перамянення! Гасподзь Іісус адкрывае сваю Божую прыроду вучням і напаўняе іх нябесным натхненнем. Гэта той досвед, які ў большай, ці меншай меры можа перажыць і напэўна перажывала кожная шчырая хрысціянская душа. Сёння ўвечары а 18-й гадзіне мы служым Літургію, якая таксама […]

Унікальны эпізод падкаста пра глыбіню малітвы псалмамі і ісіхасцкую духоўнасць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Такога яшчэ не было! Унікальны эпізод падкаста, прысвечаны глыбіні малітвы псалмамі — «Псалмодыя і ісіхасцкая духоўнасць» Гэта не чарговая гутарка пра Біблію. Гэта — духоўная практыка, якую перажывалі святыя. Вы даведаецеся: Што такое псалмодыя ва ўнутранай малітве Якую ролю адыгрывае ў сузіральным жыцці І як пачаць самастойна — тут і цяпер Слухайце на YouTube Падзяліцеся […]

Разважанні над фрагментам кнігі Эклезіяста ў Сямнаццатую Звычайную нядзелю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Стаць трошкі манахам. Экл 1, 2; 2, 21–23 Напэўна, фрагмент кнігі Эклезіяста, які чытаецца ў Сямнаццатую Звычайную нядзелю, нас, вучняў Хрыста, здзіўляе сваім песімізмам. Вось што гаворыць старазапаветны мудрэц: “Марнасць марнасцяў, — кажаThe post Стаць трошкі манахам. Экл 1, 2; 2, 21–23 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/stacz-troshki-manaham-ekl-1-2-2-21-23.html Стаць трошкі […]

Нядзельная Літургія і Евангелле пра насычэнне хлебам у беларускай царкве ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Нядзельная Літургія – сустрэча з Уваскрэслым Хрыстом! Мы прымаем Яго прачыстыя Цела і Кроў. Мы слухаем Яго слова. Заўтра прагучыць Евангелле пра цудоўнае насычэнне людзей хлебам. Пачатак Літургіі а 10.30 у нашай беларускай царкве па адрасу Bokšto g.4. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння а 18.00 – Вячэрня і Споведзь.

Успенскі пост пачынаецца 1 жніўня і заканчваецца 15 жніўня на свята Успення Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Успенскі пост, адзін з чатырох шматдзённых пастоў, пачынаецца 1 жніўня і заканчваецца 15 жніўня, на свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы. Гістарычныя звесткі пра Успенскі пост з’яўляюцца ўжо ў раннім хрысціянстве. Першыя згадкі пра яго датуюцца V стагоддзем. Аднак, як і ў выпадку з іншымі пастамі, дакладная дата яго ўстанаўлення невядомая. Першапачаткова, у некаторых рэгіёнах, пост працягваўся […]

Сёння ўвечары ў храме ў Вільні пройдзе літургія з асвячэннем вады і ўспамінам Макавейскіх мучанікаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння вечарам сустракаемся ў храме! Дарагія сябры, запрашаем усіх вечарам на літургію. Прычын сабрацца адразу некалькі: – Пачынаецца пост – час цішыні, унутранага абнаўлення і вяртання да сябе.– Успамінаем Макавейскіх мучанікаў – тых, хто застаўся верным праўдзе нават перад тварам смерці.– Па традыцыі будзем асвячаць ваду – можна прыносіць посуд, каб узяць ваду дадому. Служба […]