ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ – REQUIEM AETERNAM: Triduum малітвы за супакой новаспачылага Уладыкі Казіміра. +++Тры дні 9-10-11 лютага 2026 і тры “стацыі”: Гомель – Пінск – Шэрашава вернікам грэка-каталіцкіх парафій і супонасцей у Беларусі даюць магчымасць працяглай малітвы за супакоў душы святой памяці Біскупа Казіміра. +++Гэта і час малітоўнай падзякі Госпаду за нястомную пастырскую падтрымку, якую Ўладыка Казімір – як святар і біскуп – аказваў грэка-католікам Беларусі, пачынаючы ад часу адраджэння грэка-каталіцкіх парафій (у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя), асабліва ў Баранавічах і Брэсце. Гэтую падтымку ў Гомлю ён аказваў да апошняга дня свайго зямнога служэння. Вечная памяць!