6 лютага – 120-ыя ўгодкі з дня нараджэньня каталіцкага сьвятара ўсходняга абраду, марыяніна, доктара філасофіі, педагога і публіцыста, вязьня ГУЛАГу айца Тамаша Падзявы. Ён паходзіў з беларускага кляштару марыянаў у Друі і прагнуў служыць беларусам, але лёс склаўся інакш. Марыянін айцец Тамаш Падзява – адзін з тых, хто ў свой час спрычыніўся да жыцьцёвага выбару архімандрыта Сяргея Гаека, Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі.
https://catholic.by/3/actual/18829-aitsiets-tamash-padzyava-120-gado-z-dnya-naradzhennya
Айцец Тамаш Падзява: 120 гадоў з дня нараджэння
Друя — Рым — Харбін — ГУЛАГ — Варшава — Лондан — гэта асноўныя вехі жыццёвага шляху каталіцкага святара ўсходняга абраду, марыяніна, доктара філасофіі, педагога і публіцыста айца Тамаша Падзявы MIC.