Нядзеля мясапуснаяМц. 25, 31-46Сённяшняе Евангелле расказвае пра Хрыста Валадара, Які здзяйсняе апош…
Мц. 25, 31-46
Сённяшняе Евангелле расказвае пра Хрыста Валадара, Які здзяйсняе апошні суд. Тым, хто па правую руку, Ён скажа: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі». А тым, хто па левую руку: «Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне».
Большую частку дня Маці Тэрэзы займалі малітва, медытацыя, Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец, але астатні час, як мы добра ведаем, яна прысвячала самай суровай працы сярод найбяднейшых з бедных, здзяйсняючы ўчынкі міласэрнасці для цела і для душы.
Айцец Пол Мюрэй, ірландскі дамініканін, духоўны пісьменнік і былы дарадца Маці Тэрэзы, пераказвае наступную гісторыю. Аднойчы ён вёў глыбокую размову з Маці, даследуючы вытокі яе духоўнасці і місіі. Напрыканцы іх доўгай размовы яна папрасіла яго пакласці руку на стол і, дакранаючыся па чарзе да яго пальцаў, прамовіла: «Вы гэта зрабілі Мне».
Bishop Robert Barron