
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі
8 лютага 2026 г. адышоў у вечнасць біскуп эмерыт Казімір Велікаселец, які шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. Паводле інфармацыі вернікаў, раніцай у гэты дзень ён яшчэ адпраўляў нядзельную святую Імшу ў Гомелі, дзе жыў апошнія гады пры касцёле.
Затым яму стала блага, іерарха даставілі ў рэанімацыю, але ў хуткім часе ён пайшоў з жыцця.
Біскупу Казіміру было 80 гадоў, свой апошні дзень нараджэння ён адзначаў 5 траўня 2025 г. Ён быў найстарэйшым каталіцкім біскупам Беларусі.
Вечная памяць!