+++11 ЛЮТАГА 2026 – Успамін МАЦІ БОЖАЙ з ЛУРД: Сусветны дзень хворага: “любоў, што нясе боль іншага”+++ ===У пасланні на ХХХIV Сусветны дзень хворага Яго Святасць Папа Леў ХІV адзначыў, што любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бярэм на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы. Святы Айцец пажадаў, каб “нашаму хрысціянскаму ладу жыцця ніколі не бракавала гэтага братэрскага, «самарыцянскага» вымярэння, інклюзіўнага, адважнага, адданага і падтрымліваючага”. ===У МІНСКУ: БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ з малітвай за хворых – у Капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі, на зав. Снежным д. 7 – у 18:30.