У новай праграме “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў з рэлігі…

У новай праграме “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Міхася Лынькова. Гэты савецкі пісьменнік рэгулярна згадвае ў сваіх апавяданнях хрысціянскія храмы – цэрквы і касцёлы.

Гэта сведчанне таго, наколькі глыбока вера ў Хрыста ўвайшла ў беларускую культуру: краявід нашай зямлі цяжка ўявіць без вежы каталіцкай святыні ці купала праваслаўнай, падкрэслівае святар.

У сённяшнім выпуску мы пачуем, як Лынькоў паказвае хрысціянскія храмы ў жыцці сваіх герояў – ад камічных эпізодаў пана Рудэка да цёплых успамінаў Восіпа. Разгледзім, як гук звонаў і выгляд касцёлаў уплываюць на настроі і пачуцці персанажаў.