НА ПРЫЦЭЛ ПГОК-9 для ПТРК у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, в/ч 3449, Бахмуцкі накірунак, Часовы Яр. “Воскар” і іншыя мае пабрацімы з ПТРК (група “Палескія дэльфіны”) са зброяй у руках змагаюцца ва Украіне супраць імперскай расеі з вясны 2022-га. Зараз яны стрымліваюць расейскіх акупантаў у адной з самых гарачых кропак фронту – у Часовым Яру. […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Люты 2023: Апавяданне пра абстрэл і ўкрыццё ў Бахмуце каля насоснай станцыі
Люты. Бахмут.З Г(ідрай) у абдымку.(аповед 6)(частка 1) У нейкі момант нашай працы зусім недалёка ад нас разарваўся снарад. “Снарад ад града”, – чамусьці потым сышліся ў меркаванні мы. Пару аскепкаў напрыканцы лёту шлэпнуліся побач з намі. “Альбо выпадковы снарад альбо рускія вылічылі нашу пазіцыю”, – падумалі мы і вырашылі схавацца ў падземнае памяшканне насоснай станцыі, […]
Гукі Бахмута 3 лютага 2023 года
Гукі Бахмута.3-га лютага 2023-га.
У Бахмуце міномётныя міны стралялі з недакладнасцю да 300 метраў, паведамляюць вайскоўцы
Люты. Бахмут.“Гэта міна”.(аповед 5) Г(ідра) вырашыў адпрацаваць мінамі (снарады да сапага вельмі нагадваючыя мінамётныя міны). Ён выйшаў на сувязь з украінскім карэктыроўшчыкам і паведаміў, што мы гатовы працаваць па загадзя ўзгаднённаму сектару. Міны білі недакладна. Як казаў мне месяц таму украінскі сапажыст – з пералётам плюс-мінус 300 метраў. Таму прыдатны яны былі толькі для беглага […]
БМП працуе побач у Бахмуце: аглушальныя чэргі па небачным рускім
Люты. Бахмут.БМП працуе побач.(аповед 4) БПМ крупным калібрам аглушальнымі чэргамі адпрацавала па небачным нам рускім. Яна пад’ехала з іншага боку бетоннага плота метрах у 100-150 ад нашай пазіцыі. Мы бачылі толькі верхнюю яе частку. “Толькі б не адсюль пачала працаваць”, – дарма падумалі мы. Схавацца ў сваё ўкрыцце давялося нам, як толькі БМП пачало працаваць. […]
У Вільні пахавалі былога добраахвотніка і грамадскага актывіста Аляксандра Царука
Сёння ў Вільні адбылося пахаванне былога добраахвотніка і грамадскага актывіста, майго пабраціма і блізкага для мяне чалавека Аляксандра “Сашко” Царука (25.09.1968 Пінск – 13.04.2024 Вільня). Зямля пухам. Дзякуй усім неабыякавым беларусам, прыняўшых удзел у арганізацыі пахавання і аддаўшых даніну памяці Сашко.
Былыя беларускія добраахвотнікі сутыкаюцца з праблемамі пасля вяртання з вайны
Не добраахвотнікі павінны падладжвацца пад грамадства, а грамадства пад добраахвотнікаў. https://www.svaboda.org/a/32907714.html Патрэбная і доўгачаканая праца «Хто быў на вайне, там і застаецца». Чаму былыя добраахвотнікі адчуваюць сябе лішнімі ў мірным жыцьці Сама меней двое беларускіх добраахвотнікаў, як мяркуецца, учынілі суіцыд, вярнуўшыся да мірнага жыцьця. Расказваем, якія праблемы ўзьнікаюць у людзей пасьля вяртаньня з вайны.
Развітанне з Аляксандрам Царуком адбудзецца 17 красавіка ў Вільні з 10:00 да 15:00
Развітанне з Аляксандрам Царуком пройдзе 17 красавіка з 10:00 да 15:00 па адрасе: Вільня, Dzuku, 101A, рытуальная зала «Аmžinybė» (Вільня).
Прэзентацыя перавыдання кнігі Аліны Нагорнай «Мова404» у Вільні 4 красавіка 2024 года
На прэзентацыі перавыдання кнігі Аліны Нагорнай (@anahornaja ) “Мова404”. 4 красавіка 2024-га, Вільня. Набыць кнігу можна ў аўтаркі – @anahornaja (інстаграм-профіль) Прачытаць у электронным варыянце – па спасылцы ў інстаграм-профілі @mova.404
Выбар пазіцыі ў Бахмуце: пераезд у новы раён і абстаноўка каля рускіх
Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 4)Пазіцыя выбрана. Мы пераехалі ў іншы раён Бахмута. Адсюль да рускіх было каля двух кілометраў. Адтуль даносіліся гукі боя. Часам прылятата і ў гэты раён. Сярод прыватнага сектара стаяла некалькі шматпавярховак. Асобныя прыватныя дамы ляжалі ў руінах. Шкло ў вокнах шматпавярховак было выбіта шмат у якіх кватэрах. […]