Люты. Бахмут.
Працоўныя будні.
(аповед 17)
Частка 2
Начныя дзяжурствы.
Так цягнулася амаль да 20 лютага 2023-га – гэта апошні дзень нашай баявой працы ў Бахмуце. 21 лютага мы апошні раз былі на пазіцыі “Жыгуль” – мэтанакіравана заехалі за буржуйкай, што стаяла ў склепе пад гаражом.
Наш разлік (я, Д(жон), Ваяр, Бача) перакінулі ва ўкраінскі Нью-Ёрк, што пад акупаванай Горлаўкай. На той момант расейцы знаходзіліся на паўднёвым і ўсходнім ускрайках Нью-Ёрка.
Але пакуль нашыя працоўныя будні складаліся з баявых выездаў у Бахмут. Працавалі мы па графіку, які ўлічвай працу на знос у мінулым месяцы – зараз мы працавалі праз дзень. Другі дзень быў альбо днём адпачынка, альбо прысвячаўся выкананню іншых задач.
Асабіста я, часам, дзяжурыў ноччу у штабе Волата на камерах. Ноч для дзяжурства, калі такое здаралася, выпадала на дзень пасля вяртання з працы ў Бахмуце. Само дзяжурства займала 4 гадзіны. Задачай было ўважліва сачыць на манітор з 8-ю карцінкамі з камер, устаноўленых як па-перыметру нашага будынка, так і ўнутры. Гэта была мера бяспекі ад ДРГ.
Таксама ў абавязак дзяжурнага уваходзіла слухаць перахопы перамоваў па расейскіх рацыях і перамовы па ўкраінскай. Уносіць у табліцу “Excel” важныя моманты з пачутага. У выпадку нейкіх экстраардынарных падзей – паведамляць камандаванню батальёна “Волат”.
Прывяду прыклад Excel-еўскіх запісаў такіх перамоў па рацыі:
– “Скапленьне ворага каля экскаватара. Адпрацована артою.” (24.11.2022 08:20, эфір 58-й, аўтар запіса – невядомы)
– “Вертолёт на 12 (гадзін) от “Гнезда”. Разрешение на сбитие – отмена, вертолёт наш” (25.11.2022, эфір “Гнездо”-“Сальдо”, аўтар запіса – невядомы)
– “Возможен удар шахідом – слышат звук мопеда, указаніе сбівать всемі средствамі” (25.11.2022, эфір “Сальдо”-“Сенсек”, аўтар запіса – невядомы)
– “Наступ ворага з боку танкавага рва” (25.11.2022 14:20, “Дэн”, аўтар запіса – невядомы)
– “Каля пяціпавярхоўкі ля 1-га і 2-га пад’ездаў підары – трэба іх трохі пакашмарыць артылерыяй” (26.11.2022, 02:57, “Сальдо”-“Варта”, аўтар запіса – “Кусь”)
Такое дзяжурства я нёс час ад часу, калі бракавала людзей, яшчэ з лістапада 2022-га. Ян “Беларус”, Мыш, Ш(уфель), В(арфаламей) і інш. прадстаўнікі штаба батальёна “Волат” стала выконвалі гэты абавязак. І спалі яны тут жа – за перагародкай з падвешаных коўдр.
(працоўнае месца дзяжурнага ў штабе “Волата”, 21 лістапада 2022, склеп у Часаў Яры)