Люты. Бахмут.Пошук арыентыра для пазіцыі “Жыгуль”.(аповед 16)Нам заставалася толькі абраць арыентыр …

Люты. Бахмут.
Пошук арыентыра для пазіцыі “Жыгуль”.
(аповед 16)


Нам заставалася толькі абраць арыентыр і знайсьці ўкрыццё.

Пад аўтамабілем у гаражы, як звычайна, была яма. Бетонныя ступені вялі ў невялікі квадратны склеп з буржуйкай. У броніках мы не маглі пралезьці ў яму, бо замінаў аўтамабіль. Прыйшлося яго крыху падвінуць уперад з-за чаго пярэднім дыскам, які быў без кола, аўтамабіль зваліўся з калоды на дошкі падлогі.

Спачатку арыентырам я абраў электрычны бетонны слуп. Ён знаходзіўся ў некалькіх сот метрах аднас на высокім насыпу чыгуначнай дарогі.

Мы з Ваяром пайшлі спачатку праз платы і агароды, а потым падняліся па стромкаму высокаму насыпу. Запыханыя, дабраліся да слупа.

Ён стаяў побач з узарванай рэйкай.

“Зусім як у кнігах пра беларускіх партызан у годы другой сусветнай вайны”, – падумаў я пра рэйку.

Я вызнычыў каардынаты слупа-арыентыра і мы без прыгод вярнуліся на пазіцыю “Жыгуль”.

Ужо потым, на наступны дзень, я абяру іншы арыентыр, больш зручны для нашага накірунка стральбы. Ім стане 5-ціпавярховік у 500 метрах ад нашай пазіцыі.

Чаму я не абраў яго адразу? Нас вучыў Г(ідра) (а яго ўкраінцы), што кут дома можа адхіляцца ад вертыкалі, што ўплывае на дакладнасьць першага стрэла. А слупы, звычайна, строга вертыкальныя. Таму лепш абіраць іх.

На гэтым наш “працоўны” дзень у Бахмуце быў скончаны і мы павярнуліся на базу ў Часовы Яр.