Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Паны і сяляне з адукацыяй у царскіх школах цураюцца беларускай мовы – 1918 год

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“А толькі паны да іншыя з простых сялянскіх людзей, атрымаўшых адукацыю ў царскіх школах і зрабіўшыся праз тое нібы-то панамі, цураюцца свайго роднаго і гавораць ні нашаю беларускаю моваю, а маскоўскаю ці польскаю.” – з выдання “Што трэба ведаць кожнаму беларусу”, старонка 21, Менск, 1918 год. Пабачыў у Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Каму цікавы […]

Набыты матэрыялы для мерапрыемства «Пішам лісты добраахвотнікам» і новыя назіранні аўтара

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Набыў матэрыялы, патрэбныя для правядзення мерапрыемства “ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ”. Падчас пакупак зрабіў цікавыя назіранні, у разважанні аб якіх па дарозе да свайго дому, прыйшоў да думкі апісаць іх пад новай рубрыкай сваіх аповедаў-назіранняў: РАСЕЙСКА-УКРАІНСКІЯ МАРКЕРЫ Ў ЛІТВЕ ВАЧЫМА БЕЛАРУСА. Хутка зможаце даведацца падрабязней аб чым я.

У Вільні 28 красавіка пройдзе пісьмовае мерапрыемства для падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ПІШАМ ЛІСТЫ ДОБРААХВОТНІКАМ Адным са сродкаў падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне я бачу добрыя словы, напісаныя ім на паперы, цікаўнасьць да іх быту, баявых задач (у рамках дазволенага) і патрэбамі. Мяркую, што менавіта праз асабістую перапіску (з абавязковай зваротнай сувяззю ад добраахвотніка) беларусы, якія знаходзяцца далёка ад вайны змогуць паглыбіцца ў матывацыю асобнага добраахвотніка, ягоныя […]

У Бахмуце 3 лютага 2023 Ваяр і Кусь зачахляюць сапог падчас вайны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 3.1) Першым да сапага падыйшоў Ваяр. Ён ішоў хуткім крокам, памахваючы рукамі ў такт хады. На левай руцэ ён быў абазначаны зяленым скотчам (абазначэнне ўкраінскіх вайскоўцаў “свой-чужы”). Ішоў без аўтамата. Смачна сплюнуў у сухую траву і прыступіў да справы. Першым чынам праверыў засцерагальнік на сапагу і толькі потым пачаў даставаць снарад […]

Канфлікт у Палку Каліноўскага паміж байцамі і камандзірамі выклікаў крызіс у фармаванні

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

https://youtu.be/87vnBNoH2kQ?si=p9ehd7Ky4sbWgmt- Ва ўмовах немагчымасьці дзейнымі байцамі палка Каліноўскага агучыць сваю пазіцыю ў СМІ паспрабаваў максімальна дыпламатычна паўплываць на сітуацыю, адбываючуюся зараз у палку ў бок змен да лепшага. У Палку Каліноўскага @BelWarriors выбухнуў канфлікт паміж большасцю ваяроў і камандзірамі Палка з аднаго боку і часткай штаба з другой. У справе крызісу ў фармаванні беларускіх добраахвотнікаў […]

Боец с позывным «Кусь» рассказал о смене отношения к ампутациям и службе в Бахмуте

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

«Я раней вельмі баяўся траўматычных ампутацыяў. На вайне змяніў сваё стаўленне да гэтага – падумаў “ну ёсць жа пратэзы”» У новым выпуску нашай праграмы «Ваяры» баец з пазыўным «Кусь» цытуе ўрывак са сваёй кнігі, паказвае, як рабіў «кусь за Беларусь» у Бахмуце, ды расказвае пра псіхалагічную адаптацыю да баявых дзенняў, калі ранейшыя страхі з мірнага […]

Сапог на пазіцыі ў Бахмуце падчас баёў, 3 лютага 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 2) Сонца садзілася за неакупаванай часткай Украіны. Першыя паверхі пяціпавярховак пачыналі хавацца ў цень. У той момант, калі верхнія з іх былі ўсё яшчэ афарбаваны ружовымі водблескамі заходу. Наш сапог самотна стаяў на асфальце пад раскідзістымі лапамі па-зімняму голага дрэва. Снега ля сапага не было. Пары ветак-лап не даставала ў яго […]

Люты ў Бахмуце: аповед пра зварот з пазіцыі і збор сапога ў 16:24

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 1) Сонца заходзіла ў 16:29. Таму, адпрацаваўшы дзень па пазіцыям ворага, мы пачалі зварочвацца з пазіцыі ў 16:24. Наша аўто стаяла на адлегласьці ад нашай пазіцыі з адваротнага ад рускіх боку будынка насоснай станцыі. Спачатку мы пачалі складаць сапог. З кропкі гледжання нашай бяспекі перад тым як аўто пад’едзе на пазіцыю […]

Фотаздымак у абдымку Г(ідрай) і Кусь у будынку насоснай станцыі, Бахмут, 3 лютага 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.З Г(ідрай) у абдымку.(аповед 6)(частка 2) Мы чакалі ў даволі прасторным, напалову падземным памяшканні з высокай столяй пакуль скончыцца небяспека. Памяшканне было запоўнена металічнымі канструкцыямі: трубамі, вялічэзнымі насосамі і лесвіцамі. Там-сям з зямлі тырчалі бетонныя калоны невядомага прызначэння ў метр вышынёй. У гэтай лакацыі я ўбачыў цудоўны фон на якім можна зрабіць фотаздымак на […]