Беларускі добраахвотнік “Воскар” атрымаў параненне ва Ўкраіне. “Так, пару аскепачных у назе, азадку і руцы, нічога сур’ёзнага. Усё добра” Вайна трывае. Падтрымлівайце сваіх жаўнераў, беларусы.
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Думкі ў бахмуцкім акопе і пра смерць на вайне 26 сакавіка 2024 года ў Вільні
… (працяг) За час вайны вось гэтыя два моманты: – думкі ў бахмуцкім акопе каб засняць на тэлефон небяспечны момант блізкага прылёту снарадаі– сённяшнія (03.02.2023-га) думкі ў бахмуцкай прыбіральні пра магчымую смерць у нелепым выглядзе запомніліся мне больш за ўсё, калі я думаў пра недарэчную смерць на вайне. Я баюся недарэчнай смерці? Самому зараз стаў […]
Думкі ў прыбіральні падчас выбару пазіцыі ў Бахмуце ў лютым 2022 года
Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 3)Думкі ў прыбіральні. Апошняй кропкай у справе (не) выбару пазіцыі ў гэтым месцы з’явілася тое, што на шляху магчымай траекторыі палёта нашага снарада быў электрычны дрот, што ўсё яшчэ вісеў тут на слупах. Мы вырашылі з’язжаць і пашукаць пазіцыю ў іншым месцы. Але ў мяне прыхваціла страўнік […]
Выбар пазіцыі ў Бахмуце: мірным не месца ў зоне баявых дзеянняў
Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 2)Мірным не месца ў зоне баявых дзеянняў. За маёй спіной знаходзіўся агароджаны прыватны ўчастак з двухпавярховым будынкам на ім і парай гаспадарчых пабудоў. Адным з важных для нас крытэрыяў пошуку пазіцыі была наяўнасьць побач укрыцця. У час “чаргавання” яно павінна было хаваць нас ад вачэй варожых дронаў […]
Урачысты зарок аб абароне Беларусі на базе батальёна Каліноўскага ў Кіеве 25 сакавіка 2022
Урачысты зарок “Беларусь! Маці мая радзіма! Клянуся вызваляць і бараніць цябе…” 25 сакавіка 2022-га, Кіеў.База батальёна Каліноўскага.
Выбар пазіцыі ў Бахмуце: маляўнічы краявід і вайна 3 лютага 2023 года
Люты. Бахмут.Выбар пазіцыі. Як жа без яго.(аповед 3)(частка 1)Маляўнічыя краявіды Трэццяга лютага я, Б(уча), Ваяр і Г(ідра) выехалі ў Бахмут шукаць пазіцыю для сапага. З сабой мы ўзялі сапог. Бо толькі выставіўшы яго на меркаванай пазіцыі, можна было зразумець на 100 адсоткаў ці падыходзіць яна для нашай працы па абранаму сектару. Мы праехалі па кружной […]
Віншаванне з Днём Волі і заклік далучыцца да Палка Каліноўскага за волю Беларусі
Сябры, беларусы! Сярдэчна віншуем вас з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці — Днём Волі! Нажаль, зараз мы не можам святкаваць яго дома. Таму заклікаем беларусаў далучацца да Палка Каліноўскага і разам здабыць волю для нашай бацькаўшчыны. Ніхто не зробіць гэта за нас. Лёс Беларуса вызначае толькі Беларус! https://t.me/belwarriors/2982
Напярэдадні Дня Волі ў Вільні шануюць памяць загінуўшых за свабоду Беларусі
Напярэдадні Дня Волі на плошчы Кудзірку ў Вільні. Шануем памяць загінуўшых за свабоду Беларусі. Не забываем пра жывых герояў ва Ўкраіне і за кратамі ў Беларусі.
Февраль 2023: Бахмут и фронтовая база в Часовом Яру глазами Г(ідры)
Люты. Бахмут.Г(ідра) “малюе”.(аповед 2) 1-га лютага 2023-га мы зноў былі на нашай франтавой базе ў Часовым Яру. Мы, як я думаў напачатку той баявой кадэнцыі, “прыехалі здаваць Бахмут”. Менавіта такім, фінальным, мне бачыўся той месяц напрыканцы студзеня – у пачатку лютага. Г(ідра) на той момант ужо знаходзіўся тры тыдні на баявых з хлопцамі – нашымі […]
Люты 2023 года на баявых у Бахмуце і Нью-Ёрку каля Горлаўкі
Люты. Бахмут.(аповед 1) Увесь люты 2023-га мы правялі на баявых. Цэлы месяц з 1-га лютага па 28-га. Спачатку гэта быў Бахмут (з начоўкай у Часовым Яру). Потым населены пункт Нью-Ёрк, што каля акупаванай Горлаўкі. У тым лютым у мяне развілася ныркавая недастатковасьць, па якой мяне камісавалі ў верасні 2023-га па стану здароўя. (На фота: Кусь […]