Навіны
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы Панядзелак17:00 — Польская мова. А2(анлайн)19:00 — Брэйк-…
*
Дакумэнты на польскую гасьцявую візу беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць без рэгістрацыіЗ…
*
Сяброўкі і сябры! Раім пазначыць у вашых каляндарах некалькі дат на гэтым тыдні. Не проста ж так мы …
*
Беларуская прастора «Робім разам» падвядзе вынікі сваёй гадавой дзейнасці Гэта адбудзецца 9 верасня…
*
Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі8 верасьня 1514 году адбылася найбуйней…
*
Гэта ж і нацыяй зрабіцца можна, калі памятаць такія перамогі8 верасьня 1514 году адбылася найбуйней…
*
Вітаем Вас, шаноўныя беларускі і шаноўныя беларусы! Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень вайс…
*
Сёння адбылося ўрачыстае ўручэнне шэўронаў клубу для чальцоў, паспяхова прайшоўшых курс базавай падр…
*
8 верасня 1514 г. адбылася найбуйнейшая бітва паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Пад Воршай войскі г…

Бахмут. Люты.Працоўныя будні(аповед 17)Частка 5Прыбіральня.Тэмпература ў прыбіральні была трохі вышэ…

*

Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
(аповед 17)

Частка 5
Прыбіральня.

Тэмпература ў прыбіральні была трохі вышэйшая, чым на вуліцы.

Яна выконвала не толькі функцыі прыбіральні з дзвюма кабінкамі, але і мела душ за шторкай. У прадбанніку была ракавіна і стаяла пральная машына.

Так, халодная вада, у адрозненні ад цэнтральнай электрычнасьці, яшчэ была ў пачатку лютага. Бойлер, усталяваны В(арфаламеем), рабіў гарачую ваду для душа, які дрэнна рэгуляваўся па тэмпературы яе падачы.

Каб зусім не замерзлі трубы і той, хто прымае душ, пастаянна працавалі два пакаёвыя электравентылятара. Іх мы называлі “дуйчыкамі”.

Трапіць у прыбіральню было проста: са свайго склепа мы падымаліся па лесвіцы і, праз металевую дзвер, траплялі ў лесвічны тамбур. З тамбура праходзілі ў заўседы цемны вестыбюль.

Цемным ён быў нават днём праз завешаныя чорнай пленкай вокны ў мэтах светамаскіроўкі.

Тут, звычайна, прама пад нагамі аказваўся вялікі белы сабака (непамятаю якой пароды). Ён быў даволі дуркаваты і адначасова рахманы. Дзіўным чынам ён заўсёды трапляў пад ногі, замінаючы прайсьці.

Жыў белы сабака акурат насупраць прыбіральні і ўвахода ў наш склеп. Раней ён жыў у склепе, але не паладзіў з іншым сабакам і яму адвялі месца тут, паклаўшы на падлогу матрац і паставіўшы міску для ежы.