Працоўныя будні.
(аповед 17)
Частка 3
Наш склеп.
Мы размяшчаліся ў двух склепах будынка Часова-ярскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча.
Уваходы ў тыя склепы былі асобнымі. Пераход між імі складаўся з некалькіх сот метраў па першаму паверху будынка.
Але пачну з супрацьлеглага бока.
Выхад з нашага склепа да ступеняў, што падымаліся на вуліцу, быў закрыты і зашыты лістамі пенапласта і іншымі матэрыяламі, спыняючымі холад. Пару разоў тую дзвер ледзь не выбівала ўзрыўнымі хвалямі блізкіх прылётаў. Прыходзілася папраўляць.
Аграмадны калідор. У звычайным доме я назваў бы гэта гасцёўняй. Складаўся ён з прахода ўздоўж сцяны і другой часткі, якая знаходзілася на паўметра вышэй і мела земляную падлогу.
Звычайныя драўляныя дзверы вялі ў наша памяшканне. Тут мы спім. Яно падзелена перагародкай з шафаў на дзве часткі: большая і меншая. У меншай, звычайна спаў наш камандзір Курсант, парамедык Бровар і іншыя. У большай наш разлік сапага (акрамя Д(жона), пяцерка Дэна, часам прадстаўнік прэс-службы О(ман), БПЛА-шнікі С(івага) і іншыя.
За сценкай ад Курсанта знаходзіўся штаб Волата. З калідора ў яго вялі асобныя дзверы, абшытыя жалезам. Штаб Волата падзяляўся на працоўную і спальную зону.
Каб выйсьці на першы паверх будынка з нашай часткі склепа, трэба было прыгнуцца і прайсьці праз нізкі, каля 1,5 метраў вышынёй, дзвярны праем. Потым адразу, злева, па ступеням мы падымаліся наверх і зноў злева быў выхад. Закрываўся ён металлёвымі дзвярыма.
Калі не паварочваць да ступеняй, то прама мы б трапілі ў такую ж гасцёўню, як наша. У ёй, на высокай частцы, стаяў шацёр Чэха. Часам, праходзячы міма на кухню, можна было заўважыць яго на стуле за сталом у сваім шатры, праглядаючым нейкі фільм.
Справа была дзвер у невялікае памяшканне на трох чалавек. Тут жыў Д(жон).
Далей, таксама справа, была кухня С(цяпана). А прама і направа быў украінскі штаб. Ён, як і наш, складаўся з працоўнай і спальнай зон. Але быў нашмат большым па памерах і колькасьці людзей. Тут мы бралі рацыі перад выездам на працу ў Бахмут. Тут планаваліся аперацыі і перадавалася на вялікі экран манітора трансляцыя з дронаў у Бахмуце.
Іншыя памяшканні каля ўкраінскага штаба ўяўлялі сабой звычайныя памяшканні склепа з вадой на земляной падлозе. Такім, у свой час, мы засталі памяшканне будучага ўкраінскага штаба.