21 красавіка 2023 года, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. Сёньняшняе слова дня – “Вусны”. Мне тэрмінова трэба зрабіць фота да яго. Ваяр і Воскар – мае звычайныя “мадэлі”, якія не хаваюць свой твар, заўсёды побач і таму, звычайна іх я, перыядычна, “прымушаю” праілюстраваць тое ці іншае слова дня. Часам, калі можна зрабіць гэта без […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
“Фан-група” Куся. Яна такая. Нажаль, ані публічна, ані ўдакладніць дэталі сваіх крыўд на мяне яны па…
“Фан-група” Куся. Яна такая. Нажаль, ані публічна, ані ўдакладніць дэталі сваіх крыўд на мяне яны пакуль няздольны. Чакаю пакуль у іх вырастуць яйкі і адкрыты да публічнага дыялога на заяўленыя імі тэмы пра “маіх кінутых дзяцей”, пра “Куся-альфонса” і “Куся-ухілянта”
15 красавіка 2023, сяло Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай Данецкай вобласьці бліз лініі фронту…
15 красавіка 2023, сяло Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай Данецкай вобласьці бліз лініі фронту. А 18 гадзіне прыехалі да ЗСУ-шнікаў на сустрэчу з іхнім камандзірам дамовіцца аб заўтрашнім сумесным выязьдзе для пошука пазіцыі. Дэталі той размовы і антураж памяшканьня з большага сьцёрліся з маёй памяці за два з лішнім года. Памятаю, што зайшлі мы ў хату. Вокны […]
Паважаныя падпісчыкі майго акаўнта ў Фэйсбуку, да Вашай увагі і прыняцьця мер асабістай бясьпекі:Раш…
Паважаныя падпісчыкі майго акаўнта ў Фэйсбуку, да Вашай увагі і прыняцьця мер асабістай бясьпекі: Рашэньнем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31 ліпеня 2025 года інфармацыйная прадукцыя Старонка “Aliaksandr Klachko” у сацыяльнай сетцы “Facebook” з ідэнтыфікатарам https://www.facebook.com/profile.php?id=100002015706829 і ідэнтыфікатарам (ID), які змяшчае паслядоўнасць лічбаў 100002015706829, прызнана небяспечнай для антыканстытуцыйнай улады ўзурпатара лукашэнка.
Чарговы раз сутыкнуўся з тым, што падпісчыкі Žilvinas Svitojus не адрозніваюць дзяржаўны герб Рэспуб…
Чарговы раз сутыкнуўся з тым, што падпісчыкі Žilvinas Svitojus не адрозніваюць дзяржаўны герб Рэспублікі Літва “Vytis” ад нацыянальнага герба Рэспублікі Беларусь “Пагоня”. https://www.facebook.com/share/p/19FDXuQCce/ То нагадваю. А за фразу “скралі”, якой мне, вольнаму беларусу, адмаўляюць у выкарыстаньні майго нацыянальнага герба “Пагоня”, пад якім мае пабрацімы сёньня і нашы продкі ўчора пралівалі кроў за волю, папярэджваю, што […]
Рашэнне Каардынацыйнай Рады аб зацьвярджэнні складу Камісіі па вайсковым накірункуКаардынацыйная Рад…
Рашэнне Каардынацыйнай Рады аб зацьвярджэнні складу Камісіі па вайсковым накірунку Каардынацыйная Рада зацьвердзіла склад прадстаўнікоў у Камісію па вайсковым накірунку. У яе склад увайшлі:— Аляксандр Клачко (Блок Воля)— Віталь Лакотка (Каманда Латушкі і Руху “За Свабоду”)— Павел Мар’еўскі (Еўрапейскі выбар)— Аляксандр Камісараў (Незалежныя Беларусы) Ініцыятыва аб галасаванні па зацьвярджэнні складу камісіі была прапанавана спікерам КР […]
Выхад з матрыцы.Адзін з повадаў публікацыі гэтага паста – просьба майго сябра са Львова Юрася аб наб…
Выхад з матрыцы. Адзін з повадаў публікацыі гэтага паста – просьба майго сябра са Львова Юрася аб набыцьці тэлефона: https://www.facebook.com/share/p/1AifKAezma/ Пару месяцаў таму набыў тэлефон. Шукаў кампактны па памерах, не занадта дарагі і з добрай батарэяй. Не знайшоў. З тых, што падабаюцца – каштавалі ад 650 еўра (бюджэт закладаў ад 600 да 900 еўра), але […]
Тэрміновы збор на лячэнне двух цяжкапараненых ваяроў Палка КаліноўскагаПасля цяжкіх раненняў пад Бах…
Тэрміновы збор на лячэнне двух цяжкапараненых ваяроў Палка Каліноўскага Пасля цяжкіх раненняў пад Бахмутам хлопцы праходзяць складанае лячэнне ў ЗША. Руку і нагу аднаго байца збіралі па частках пасля танкавага абстрэлу, другі страціў частку кішэчніка ад выбуху гранаты. З падрабязнасцямі можна азнаёміцца тут. З-за бюракратыі яны не атрымліваюць заробку, а падтрымка фонду, які іх эвакуяваў, […]
У фракцыі Воля адбылося ўнутранае галасаваньне на якім было прынята рашэньне аб сыходзе з КР.Пасля а…
У фракцыі Воля адбылося ўнутранае галасаваньне на якім было прынята рашэньне аб сыходзе з КР. Пасля абмеркаваньня з прадстаўнікамі структур, якія прадстаўляе фракцыя Воля, рашэньне аб сыходзе было прыпынена. Нягледзячы на нізкую актыўнасць і фармальнасць некаторых працэсаў унутры КР, накіраваных на аднаўленьне незалежнасьці Беларусі, мы бачым два магчымыя сцэнары: – альбо ўдасца актывізаваць працу КР […]
“Сведчаньне добраахвотніка Палка Кастуся Каліноўскага з Беларусі: правілы асабістай барацьбы з імпер…
“Сведчаньне добраахвотніка Палка Кастуся Каліноўскага з Беларусі: правілы асабістай барацьбы з імперскай расеяй — што для беларуса даражэй за жыцьцё? Чаму сёньня беларусы ідуць на вайну? Каго яны лічаць ворагам у барацьбе за свабоду Украіны? Што значыць страляць у ворага і пры гэтым заставацца чалавекам? Што вайна зьмяняе ў чалавеку — і што для беларуса […]