Нейкім цудам, яшчэ будучы ў Кіеве, напрыканцы снежня 2023 года, праз пратэкцыю Кіберпартызан як прад…
27.10.2025Клачко Аляксандр Кусь

Нейкім цудам, яшчэ будучы ў Кіеве, напрыканцы снежня 2023 года, праз пратэкцыю Кіберпартызан як прадстаўнік клуба “Літвіны” я трапіў чальцом у Грамадскую кансультатыўную камісію па падрыхтоўцы выбараў у КР (з назвай я магу памыліцца), ў рамках КР-2. Я быў адным з, прыкладна, 30 прадстаўнікоў грамадства.
Тут я ўпершыню сутыкнуўся з тым, што такое КР у лютым 2024 года. Менавіта тады, месяц, як павярнуўшыся з Украіны, я стаў сведкам гендэрна-квотнай баталіі. Яна трывала цэлы месяц.
КіберПартызаны падтрымлiвалі наступны фармат выбараў: прапарцыйная сістэма з закрытымі неананімнымі спісамі з трыма галасамі ў кожнага выбаршчыка.
Пры гэтым КіберПартызаны, таксама як я і невялікі шэраг іншых арганізацый, выступалі супраць уведзеньня любых квот, у тым ліку гендарных, на выбарах новага складу КР-3.
Цэлы месяц мы адстойвалі пазіцыю, якая, па-выніку, была праігнаравана: ніякіх квот (ані гендарных, ані для ветэранаў, ані для інвалідаў (якім я з’яўляўся) не павінна быць. Беларусы мусяць абіраць палітычных прадстаўнікоў за іх каштоўнасьці, мэты, якія яны перад сабой ставяць і сродкі іх дасягненьня. А не за прыналежнасьць да таго ці іншага гендара, колера скуры, веравызнаньня. Альбо па прыкмеце ёсьць у цябе адна нага ці дзве, ці здаровыя твае ныркі альбо сапсаваныя.
Мы змарнавалі месяц.
Ужо потым, 21 красавіка 2024, калі прыйдзе час прымаць рашэньне балатавацца ў КР-3 альбо не, прадстаўніца КіберПартызан скажа мне пра тую баталію:
(Кусь): “Шкада, што ты не ідзеш(“
(Юліана): “Шчыра кажучы, я проста гэта не вытрымаю, мне месяца хапіла, столькі праектаў вісіць зараз(“
(Кусь): “Так, я памятаю той месяц. Я тады ўпершыню з гэтай сістэмай сутыкнуўся і быў непрыемна ўражаны.”
Юліана добра адвакатавала антыквотную пазіцыю. Плюсам было і тое, што яна сама жанчына. То бок факт “патрыярхальнай ангажаванасьці” выключаўся з арсенала аргументаў апанента_ў\ к, сярод якіх вельмі актыўнай была Ганна Краўчанка, знаёмая мне завочна па зуму яшчэ па “Сходу” (2021).
Менавіта тады на нейкі час я пачаў ужываць тэрмін “Ягораўшчына” – гэта калі рашэньне, якое патрабавалі донары, ужо прынята, а любая пазіцыя супраць яго ад Грамадскай камісіі, цалкам ігнаравалася спікерам КР-2 Андрэем Ягоравым. Наша пазіцыя (правесьці выбары ў КР без гендэрных квот) нават не была вынесена ў якасьці магчымага варыянта пры галасаваньні за фармат правядзеньня выбараў. “Грамадскае меркаваньне” не было ўлічана. Месяц жыцьця быў змарнаваны.
Адзінае што атрымалася дасягнуць – знізіць квоту жанчын для парамілітарных арганізацый з 40 да 20 адсоткаў у спісе.