Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Былы актывіст «Маладога фронту» Сяргей “Ваяр” Пальчэўскі стаўся знакамітым шырокаму колу грамадскась…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Былы актывіст «Маладога фронту» Сяргей “Ваяр” Пальчэўскі стаўся знакамітым шырокаму колу грамадскасьці, пасля таго як прыкуў сябе кайданкамі да бампера «МАЗу» ў Курапатах падчас пратэсту супраць будаўніцтва забаўляльнага цэнтру ў 2017-м. Ён зрабіўся фігурантам крымінальнай справы, якую празвалі «справаю патрыётаў», а потым з’ехаў з краіны ў эміграцыю. Сяргей ваяваў ва Украіне і ўжо з тры […]

Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы зап…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы запрошаным на эфір да ALGIS RAMANAUSKAS. ALGIS RAMANAUSKAS адзін з падпісантаў петыцыі па забароне “Пагоні” у Літве. У шчырай размове быў рады пачуць  аргументы ALGIS RAMANAUSKAS па гэтаму пытаньню. Агучыў сваю пазіцыю. Паспрабаваў данесьці значэньне “Пагоні” і гістарычнай спадчыны Вялікага княства літоўскага […]

“Роўна 10 года таму баронячы Украіну аддаў свае жыцце першы беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын. …

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Роўна 10 года таму баронячы Украіну аддаў свае жыцце першы беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі яшчэ болей 50 беларускіх ваяроў і іх колькасць павялічваецца. Нажаль на сеняшні дзень можна канстатаваць што нягледзячы на ўсю сваю ахвярнасць і актыўны ўдзел у абароне Украіны беларускія добраахвотнікі застаюцца тут неабароненымі ў сваіх […]

“Карпацкі Ёмп” пад Івана-Франкоўскам.На старт пахода з дыстанцыяй 16 км мы спазніліся праз доўгую пр…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Карпацкі Ёмп” пад Івана-Франкоўскам. На старт пахода з дыстанцыяй 16 км мы спазніліся праз доўгую праверку на польска-украінскай мяжы, таму пайшлі асобна са спазненьнем. Адлегласьць далася мне даволі лёгка – у крыві адчуваўся запал. Да фізічнай нагрузкі, свежага паветра, мясцовых краявідаў і прымяненьня навыкаў банальнага арыентаваньня на мясцовасьці дадалася цікавая размова з маім пабрацімам з […]

Натхнёны аповедам Ваяра і ўласнымі ўспамінамі з дзяцінства, я вырашыў знайсьці свойскае малако ў сял…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Натхнёны аповедам Ваяра і ўласнымі ўспамінамі з дзяцінства, я вырашыў знайсьці свойскае малако ў сяле Раскошным. Прайшоўся па сялу. Запытаў у мясцовых у каго можна набыць яго. Мне ўказалі на крайні дом у канцы вуліцы. Я зайшоў у двор. На лай прыкутай на ланцуг сабакі гаспадыня дома адчыніла дзверы. За ёй стаяла другая жанчына, можа […]

Дзве мае бабулі з адной вёскі – Дамашэвічы. Бабуля па-бацьку жыла бліжэй да станцыі Дамашэвічы, па-м…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дзве мае бабулі з адной вёскі – Дамашэвічы. Бабуля па-бацьку жыла бліжэй да станцыі Дамашэвічы, па-маці – у супрацьлеглым канцы вёскі ля возера. Мая бабуля па-бацьку не трымала карову праз інсульт, перанесены ў 1986 годзе. Але праз плот была гаспадарка сястры майго дзеда (яго я ніколі не бачыў, бо памёр ён за 2 гады да […]

18 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.На днях Ваяр распавёў нам в…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

18 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. На днях Ваяр распавёў нам выпадак, найбольш яму адклаўшыйся ў памяці за час знаходжаньня ягонага падраздзяленьня ў прыфрантавой весцы Таццянаўка. Адбывалася гэта гісторыя ў траўні 2022 ў Мікалаеўскай вобласьці. На той момант мы ўваходзілі ў склад першага ўзвода другой роты, якой камандаваў Дзядзька. Камандзірам нашага ўзвода […]

Падчас гэтых вучэньняў над намі з’явіўся дрон. Спачатку мы пачулі яго жужаньне, а потым знайшлі вачы…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Падчас гэтых вучэньняў над намі з’явіўся дрон. Спачатку мы пачулі яго жужаньне, а потым знайшлі вачыма. Гэта быў Мавік-3. Хто запусьціў яго і адкуль мы не ведалі. І проста не звярталі на яго ўвагу. Праз нейкі час у лагчыне, што метрах у 150 ад нас разарваўся снарад. Гука выхаду мы не чулі. Ён прыляцеў аднекуль […]

14 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.Хмурае данбаскае неба. Часа…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

14 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. Хмурае данбаскае неба. Часам з яго крапае дождж. Не моцны, але ўсё яшчэ можа змяніцца. Лепш быць апранутым ў дажджавік. Аскепкавыя снарады да сапага нам яшчэ так і не прывезлі. Супрацьтанкавых – хоць дупай еш. Вырашылі пратэсьціць наша апошняе вынаходніцтва, якое мы змасьцярылі на нашай прыфрантавой […]

Бача, сабраў мне “ссабойку”. Я перайшоў вясковую вуліцу. Патрэбны мне дом быў праз пару двароў.На ла…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бача, сабраў мне “ссабойку”. Я перайшоў вясковую вуліцу. Патрэбны мне дом быў праз пару двароў. На лай сабакі выйшла гаспадыня. Жанчыне было каля 50 гадоў. Яна запрасіла мяне ў дом і паведаміла, што “Кнопачка” з’ехала дзень таму. Я ўжо вырашыў, што прыйдзецца “прымушаць” Воскара альбо Ваяра пазіраваць вуснамі, але тут ў пакой зайшла 18-цігадовая дачка […]