Фармаваньне спіса “Воля” адбывалася без майго ўдзела.Да мяне было толькі адно пытаньне: “Якім нумара…
27.10.2025Клачко Аляксандр Кусь

Фармаваньне спіса “Воля” адбывалася без майго ўдзела.
Да мяне было толькі адно пытаньне: “Якім нумарам ты хочаш пайсьці?”
На той момант я не меў магчымасьці актыўна ўдзельнічаць ў КР праз тое, што дагэтуль не было вырашана пытаньне з маёй легалізацыяй у Літве, я не меў магчымасьці афіцыйна працаваць і лекавацца, перабіваўся выпадковымі падпрацоўкамі на будоўлі. Да таго ж я быў невыязны з Літвы.
Таму мой адказ быў просты: “Я магу ісьці як у сярэдзіне спіса, так і ў яго канцы. Я займу тое месца, якое лепш за ўсё будзе спрыяць лепшаму выніку для каманды”.
Здаецца, мяне тады паставілі пад нумарам 9 з 21.
У апошні момант у Палку Каліноўскага адбыўся раскол. Трыгерам (далека не першапрычынай) стала забарона ад тагачаснага штаба ПКК пад кіраўніцтвам Міколы і Ваніша ўдзельнічаць тым, хто на кантракце, у выбарах у КР. Украінскае камандаваньне падтрымала пазіцыю старога штаба.
Першымі, праз забарону ГУРа, сыйшлі са спіса Вадзім Кабанчук і “Кіт”. Па выніку я стаў шостым. І, пры гэтым, па рашэньню каманды, ўзначаліў выбарчы спіс.
Аляксандра Кабанава, які апынуўся пад нумарам 1, многія па-за камандай лічылі лідэрам спіса. Паміж сабой мы дамовіліся, што спіс будуецца па прынцыпу роўнасьці без строгага падпарадкаваньня камусьці аднаму. Спікерамі фракцыі мусіць быць кожны па чарзе на перыяд 3 месяцы.
Мае пабрацімы-добраахвотнікі (Лахвіч, Север, Пацук, Бяспалаў, Мар’еўскі і іншыя) былі раскіданы па розным спісам. Так склалася. Пры гэтым, у асноўным, дух пабрацімства браў сваё і мы знаходзілі агульную хвалю нават пры такім раскладзе.
Перадвыбарчая гонка каштавала блоку “Воля” адносна мізерныя 1 000 еўра ўласных сродкаў, якія выдаткаваў адзін з чальцоў нашай каманды (ён не ўвайшоў у спіс).
Па выніку мы атрымалі 6 мандатаў! Мала. І, адначасова, шмат.
Шосты, мой, быў атрыманы ў апошні момант па хвосьцікам пры пераліку вынікаў галасаваньня. Памятаю свае адчуваньні, калі спачатку была інфармацыя пра 5 мандатаў для “Волі” – палёгка, што перадвыбарчая гонка, якая патрабавала шмат сіл і энэргіі, скончана і далей без мяне. Я магу ўздыхнуць з палёгкай.
А потым “хвосьцікамі” набег 6-ы мандат. І маё адчуваньне, як у адчуўшага волю жарабца, на якога раптам накінулі хамут.
Я стаў дэлегатам КР-3.