Вітаю, упершыню мне задаюць пытаньне ў такой форме – праз Ютуб-зварот. Калі памру не замараўшысь, то…

Вітаю, упершыню мне задаюць пытаньне ў такой форме – праз Ютуб-зварот. Калі памру не замараўшысь, то вы смела зможаце казаць унукам, што трошкі здзівілі гэтым Куся.

Адказваю на вашае пытаньне, у першую чаргу, з-за этычнай формы ў якой вы яго мне задалі:

Праз 4 месяцы вяртаньня з Украіны, камісаваным па здароўю пасля Бахмута, у красавіку 2024 я вырашыў пайсьці ў КР-3 у спісе сілавога блока “Воля”.

Што такое КР для мяне ў той момант: тонучы карабель, узяўшы квіток на які я 100% замараю сябе. Таму асабістым маім моцным жаданьнем было не ісьці туды.

Пры гэтым я бачыў, што гэта інструмент, які, хоць і не мае вялікага даверу з боку беларусаў, але прызнаецца міжнароднымі партнёрамі і, праз гэта прызнаньне, мае патэнцыял выкарыстаньня для вызваленьня Беларусі (палітычным, эканамічным, вайсковым, культурным.. чынам). Таму, з кропкі гледжаньня нацыянальных інтарэсаў Беларусі я бачыў, што ёсьць невялікі шанец памяняць яго працу ў накірунку Беларусі. Прымусіць гэты інструмент працаваць для нашага вяртаньня ў вольную Беларусь.

Задачай мінімум я бачыў увайсьці і заняць месца тых, пра каго вы кажаце. Каб, мінімум, не даць ім аб’явіць капітуляцыю перад нелегітымным рэжымам лукашэнкі.

Задача максімум – стварыць палітычны падмурак для фармаваньня беларускіх нацыянальных падроздзелаў на тэрыторыі ЕЗ.

Разлік. З мэтай выкарыстаць інструмент на карысьць Беларусі.

Што мне даў КР? Я атрымаў аграменны палітычны досвед, узмацніў навыкі вырашэньня канфліктаў у калектыве, пабачыў ўнутры хто чым дыхае ў беларускай палітыцы. Хто сапраўдны, хто не, а хто яшчэ мае надзею.

Я на днях падрабязна апісаў той перыяд: https://t.me/zrabiKUS/2018 (і далей 3 паста).

Спадзяюся адказаў на вашае пытаньне.

Не будзе ідэальных умоў і ідэальных беларусаў побач для вызваленьня Беларусі. (Сам я не падарунак).

Таму выкарыстоўваем тое, што маем. Альбо адкладаем інструмент у бок (мо назаўсёды, мо часова), каб не марнаваць час на яго. Альбо знішчаем, калі ён яўна становіцца на шляху да вольнай Беларусі (пры гэтым узвешваем ці насамрэч гэта наблізіць наша вяртаньне да дому ці, наадварот, аддаліць яго. Ці трэба нам губляць на гэта энэргію і час і пераключацца з галоўнага ворага – імперскай расеі).