Першыя паўгады было нялёгка. Я апынуўся на новым, незнаёмым мне, полі боя. Аказаўшыся, нечакана для …
27.10.2025Клачко Аляксандр Кусь

Першыя паўгады было нялёгка. Я апынуўся на новым, незнаёмым мне, полі боя. Аказаўшыся, нечакана для сябе, у якасьці камандзіра. Толькі досвед удзелу ў КР-2 Аляксандра Кабанава і першапачатковая актыўнасьць чальцоў фракцыі дапамагалі мне прабіваць шлях.
Гэта поле боя адрознівалася ад таго, якое я бачыў на лініі сутыкненьня ЗСУ з маскоўскімі акупантамі. Там, на нулі ва Украіне, калі твой мозг і ўвесь твой арганізм спраўляецца з выкананьнем задач у смяротнанебяспечных і цяжкіх умовах, усё проста і зразумела. Памылка альбо невязеньне – смерць\ параненьне\ увечча. Там усё проста ва ўзаемаадносінах – нуль, небяспека на ім, здымае маскі з кожнага. І мы разумеем хто побач з намі: надзейны альбо не. Адказны альбо не. Сапраўдны альбо не.
Тут, у палітыцы, я сутыкнуўся з зусім іншымі, новымі для мяне, правіламі. Мяне атачалі ветлівыя людзі ў касьцюмах. На іх тварах былі прыязна-ветлівыя ўсмешкі. Поціскі рук іх адчуваліся па-сяброўску-партнёрскімі. Словы іх абяцалі падтрымку і супрацоўніцтва.
Усё гэта міраж. У палітыцы на першае месца выходзяць іншыя якасьці, якія робяць цябе паспяховым на гэтым полі боя: халодны разлік; уменьне ісьці на кампраміс са сваім унутраным выбарам, каб дасягнуць пастаўленай мэты; гатоўнасьць ісьці па галавам; уменьне хаваць свае сапраўдныя намеры, абгарнуўшы іх у салодкія (неабавязкова выканальныя) абяцаньні для выбаршчыкаў і партнёраў (і гэта працуе); магчымасьці здабываць грошы. Тут ніколі нельга давяраць сваім вачам альбо на слова. Словы, непакладзеныя на паперу і неаформленыя ў дакумент – нічога не значаць. А нават і пакладзеныя, часам, ні на што не ўплываюць.
Менавіта ў першы месяц свайго знаходжаньня ў КР я жартаваў: “Не дай мне бог стаць паспяховым палітыкам”. Я зразумеў, што вымушаны буду прыняць некаторыя з правілаў палітычнай гульні, калі хачу дасягнуць мэт, пастаўленых перад блокам “Воля”. Мэт, якія для мяне супадалі з Нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі.
Пры гэтым, галоўным для мяне стала разуменьне таго, што: “Дзесьці мне трэба будзе пераступіць праз асабістае пачуцьцё справядлівасьці. Але, пры гэтым, утрымаць баланс са сваім унутраным “не стаць скотам”. Дзесьці сесьці за адзін стол перамоваў, каб часова запартнёрыцца з чалавекам, якога я б, у звычайным жыцьці, абыходзіў за вярсту.”
Інакш, не маючы рэсурсаў і рычагоў уплыву, ты не дасягнеш мэты без супрацы з тымі з кім сэрца кажа: “Не трэба”.
Кворум, а тым больш 2\3 галасоў для асабліва важных рашэньняў КР на адным пачуцьці справядлівасьці і веры ў шчырасьць намераў кожнага дэлегата КР вызваліць Беларусь, не набярэш. Такава рэчаіснасьць.
Не мною была сказана фраза: “Палітыка – гэта брудная рэч”.
Ад сябе дадам: без палітычнага складніка мы не вернемся ў Беларусь. І хтосьці мусіць зайсьці ў гэты бруд для дасягненьня нашай мэты.
Мне прасьцей было б вярнуцца на фронт. Ва Украіне я адчуваў сябе на сваім месцы на нулі. Але дарогі туды не было. Па-першае, медкамісія пасля Бахмута прызнала мяне непрыдатным. Па-другое, месяц у акопах – і мае ныркі канчаткова адмовяць. Знаходзіцца ва Украіне ў тылу я не жадаў, нават калі ў 2023 была такая прапанова ад былога штаба ПКК быць па-за кантрактам.
І, як ні дзіўна, і не ў першы раз, немагчымасьць вярнуцца на вайну абмежавала але пры гэтым і спрасьціла мне выбар: альбо змагацца там, дзе няўтульна, альбо стаць чаркай-шкваркай. Я абраў першае. Бо другое для мяне азначае памерці маральна. А гэта горш за фізічную смерць.
Такое ўражаньне і думкі склаліся ў мяне ў першыя месяцы майго знаходжаньня на новым для мяне палітычным полі боя.