Жыхар горада Баранавічы, мой пабрацім з Палка Каліноўскага, анархіст па поглядах, веган па перавагах…
27.10.2025Клачко Аляксандр Кусь

Жыхар горада Баранавічы, мой пабрацім з Палка Каліноўскага, анархіст па поглядах, веган па перавагах у ежы Яўген “Салам” Жураўскі асабіста адкрыў сваю фотавыставу ў Вільні “Праз фотаплёнку: штодзённасьць ваяроў”.
Акрамя магчымасьці пабачыцца з пабрацімам і дзейным беларускім добраахвотнікам, які зноў павяртаецца на фронт, дзялюся з вамі сваімі асабістымі ўражаньнямі ад выставы:
Самі фотаздымкі з вайны і вайсковых будняў не былі для мяне чымсьці новым.
Перад пачаткам прэзентацыі, на якой была даволі разнастайная публіка і не толькі беларусы, “Салам” па-беларуску папярэдзіў удзельнікаў, што будзе распавядаць па-расейску, каб яго зразумелі літоўскія наведвальнікі і, чамусьці, паглядзеў на маю рэакцыю.
Аповед “Салама” па кожнай групе фотаздымкаў стаў самай цікавай для мяне часткай выставы. У яго ён атрымаўся роўным, без занадтай ідэалагічнай ангажаванасьці і адноснай нейтральнасьцю аповеда (гэтага, часам, бракуе мне, калі тэма кранаецца беларускага супраціву). Такая форма падачы, на мой погляд, не адштурхоўвае, а наадварот, можа прывабіць да сябе нават чалавека, які лічыць, што ва украінскай вайне “не ўсё так адназначна”.
Пасля прэзентацыі пачаліся адказы на пытаньні. Асабліва цікавым для мяне было пачуць досвед “Салама”, як на яго вачах літаральна за месяц ягоных вакацыяў па легалізацыі ў Польшчы вайна ва Украіне перайшла ў новую фазу “эра дронаў”. Адбылося гэта, па яго назіраньнях, восеню 2023 года (час майго камісаваньня па здароўю). З таго моманту правілы вайны памяняліся кардынальна. А лінія фронта ў той форме, якой яна была дагэтуль, перастала існаваць.
Падтрымлівайце беларускіх добраахвотнікаў, якія знаходзяцца сёньня ва ўкраінскіх акопах за нашу і вашу свабоду
Vytenio g. 50D, Вільня, 3-і паверх (уваход на тэрыторыю былога завода ELFA праз Panerių g. 37). Схема праходу тут: Zolak.lt