Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Той, хто кажа: «Як праз нас Ты паказаў ім сваю святасць, так праз іх пакажы нам сваю веліч» (Сір 36,…

*

Той, хто кажа: «Як праз нас Ты паказаў ім сваю святасць, так праз іх пакажы нам сваю веліч» (Сір 36, 3), і: «Няхай павераць прарокам Тваім» (Сір 36, 15), ці ж не кажа: «Свяціся імя Тваё»?

Хто кажа: «Божа, аднаві нас, няхай заззяе Тваё аблічча, – і мы будзем збаўлены» (Пс 78 [79], 4), ці ж не кажа: «Прыйдзі Валадарства Тваё»?

Хто кажа: «Умацуй мае крокі Тваім словам, няхай не пануе нада мною ніякае беззаконне» (Пс 119 [118], 133), ці ж не кажа: «Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі»?

Хто кажа: «Не давай мне ні беднасці, ні багацця» (Прып 30, 8), ці ж не кажа: «Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння»?

Хто кажа: «Успомні, Госпадзе, Давіда і ўсе яго цярпенні» (Пс 132 [131], 1) або: «Госпадзе, мой Божа, калі я гэта зрабіў, калі ёсць беззаконне на маіх далонях, калі я адплаціў злом маім ворагам» (пар. Пс 7, 1-4), ці ж не кажа: «Адпусці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым»?

Хто кажа: «Ад ворагаў маіх вызвалі мяне, мой Божа, абарані ад тых, хто паўстае супраць мяне» (Пс 59 [58], 2), ці ж не кажа: «Збаў нас ад злога»?

Такім чынам, калі б ты пажадаў даследаваць усе малітвы, што знаходзяцца ў Святым Пісанні, думаю, што ты не знайшоў бы нічога, што б не змяшчалася б і пра што не гаварылася б у малітве Гасподняй. Таму можна карыстацца падчас малітвы рознымі словамі, просячы аб тых самых дарах, але нельга прасіць аб іншых.

Гэтыя малітвы павінны ўзносіцца да Бога за нас саміх, а нават без усялякага сумнення, таксама за ворагаў, бо ў сэрцы таго, хто моліцца, можа з’явіцца або пераважаць адносна той ці іншай асобы то адно, то другое пачуццё, у залежнасці ад больш ці менш цеснай сувязі роднасці ці сяброўства.

Гэткім чынам ты ўжо ведаеш, я думаю, не толькі пра тое, як ты павінен маліцца, але таксама, аб чым ты павінен маліцца: не таму, што я павучаю, але таму, што вучыць Госпад, Які ўсіх нас пажадаў навучыць.

Трэба імкнуцца да шчаслівага жыцця і выпрошваць яго ў Госпада Бога. У чым заключаецца шчасце, разважалі многія і шмат разоў. Але навошта нам звяртацца да такой вялікай колькасці аўтараў і да такой колькасці поглядаў? Сцісла і выразна кажа нам Святое Пісанне: «Шчаслівы народ, Богам якога ёсць Госпад» (Пс 144 [143], 15). Каб належаць да гэтага народу, каб мець магчымасць сузіраць Бога і жыць з Ім навекі, трэба памятаць, што «мэта настаўлення – гэта любоў з чыстага сэрца, добрага сумлення і праўдзівай веры» (пар. 1 Цім 1, 5).

Сярод гэтых трох цнотаў пад добрым сумленнем трэба разумець надзею. А таго, хто моліцца, гэта значыць таго, хто верыць, спадзяецца і жадае, вера, надзея і любоў вядуць да Бога, а ён у малітве Гасподняй адкрывае, аб чым трэба маліцца.

Св. Аўгустын