ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ ПРАВІЛЬНА ЗЬВЯРНУЦЦА ДА ЧАЛАВЕКА?
* Унівэрсальныя звароты —
спадар/спадарыня. Гэта ўнікальна беларускія словы. Але маем і формы
пан/пані.
* Сябра гістарычна азначала і „супольніка“, і „ўдзельніка“.
Сябра навуковай рады. Ня
„член“! Жаночая форма —
сябра/сяброўка.
* Дзядзька — пашанотны зварот да старэйшага. Да Купалы зьвярталіся
дзядзька Янка.
* Яшчэ мы мелі традыцыйныя звароты
ягомасьць,
васпан і
васпаня,
Ваша і
Вашаць. А дзеяслоў пры іх у адзіночным ліку:
Як Ваша кажаш?
* Як зьвяртацца да дзяцей і падлеткаў? Толькі не
„рабяты“!
* Дзеці! * Дзяўчаткі і хлопчыкі! (калі малыя)
* Дзяўчаты і хлопцы!Падрабязна ў артыкуле: https://rferl.link/AxXR