“AD MULTOS ANNOS PROSPEROS”17 снежня 2022 г. спаўняецца 86 гадоў з дня нараджэння Яго Святасці Папы …

*

“AD MULTOS ANNOS PROSPEROS”
17 снежня 2022 г. спаўняецца 86 гадоў з дня нараджэння Яго Святасці Папы Францішка.
Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах.

У МІНСКУ: 16 снежня 2022 г. (Пятніца) – у 18:30 гадз., у грэка-каталіцкім Цэнтры святога Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) – Боская Літургія за Папу Францішка ды ягонае служэнне ў Паўсюднай Царкве.
***

Яго Святасць ФРАНЦІШАК, Папа Рымскі; да абрання на Пасад св. Пятра — Хорхе Марыа Бергольё — 266-ы папа рымскі.
Абраны 13 сакавіка 2013 года. Першы ў гісторыі папа з Новага Свету і першы за больш за 1200 гадоў папа не з Еўропы.
Першы папа-езуіт. Першы папа-манах з часоў Рыгора XVI, (які быў з ордэна камальдулаў).
*Дата і месца нараджэння: 17 снежня 1936 г. Флорэс, Буэнас-Айрэс, Аргенціна.
“AD MULTOS ANNOS PROSPEROS” – “НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ”!