Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 18частка 1″Рука Воскара”Сапог у нас працаваў амаль кожны дзень. М…

Бахмут. Люты.
Працоўныя будні

аповед 18
частка 1

“Рука Воскара”


Сапог у нас працаваў амаль кожны дзень. Мы з сапагом працавалі праз дзень.

І кожны раз мы абавязкова чысьцілі сапог. Незалежна ад таго выстрэльвалі мы за дзень, падчас працы ў Бахмуце, 1 ці 24 снарады. Колькасьць стрэлаў залежала ад наяўнасьці цэляў і колькасьці снарадаў, якія, часам, прыходзілася эканоміць з-за абмежаванай ў іх.

Цалкам чысьціць сапог не прыходзілася, калі, з-за непагадзі, адсутнічала карэгоўка агня і не было каардынатаў цэлі. Гэта здаралася рэдка. Але і ў такім выпадку мы, пасля працы, насуха праціралі кантакты і выціралі насуха наш сапог.

Заязжаем у Часовы Яр па прамой дарозе з Бахмута. Зварочваем направа і, праз некалькі дзясяткаў метраў – зноў направа. Тут паабапал дарогі ідзе глухі бетонны плот. Справа за плотам наш корпус прафесійна-тэхнічнага вучылішча. Пад ім наш склеп. Мы едзем паралельна яму. Праязджаем першую браму з маскіровачнай сеццю і адразу спыняемся. За першай брамай – дворык дзе 13 лютага разарваўся снарад і дзе мы калібравалі сапог.

Хтосьці з нас выскоквае з машыны. Ідзе да другой брамы, якая знаходзіцца адразу ля першай. (За ёй дарога да гаражэй.) Прасоўвае руку да ўнутранай клямки і распахвае дзве палавінкі брамы. Адразу пасля гэтага ідзе да гаража і расчыняе яго высокую металлёвую браму.

Звычайна мы ставілі машыну ў першым прасторным гаражы (калі ў ім хапала месца). Гаражы былі сумяшчаны з пераходамі будынкаў ПТВ.

Яшчыкі з астаткам снарадаў мы выгружалі тут жа, заносячы іх у прымыкаючае памяшканне аружэйкі з бетонным перакрыццём над ім.

Сам гараж меў столю з устаўкамі са шкла пад якім была нацягнута металлёвая сетка. Адзін раз, падчас блізкага прылёта, адзін аскепак шкла ледзь не пашкодзіў Север. Таму асабіста я, тут, не здымаў адразу шалом. А ў іншых выпадках улічваў гэты момант, праходзячы праз гараж.

Сапог мы ўдваіх (камбінуючыся між сабой папарна: я, Ваяр, Бача, у залежнасьці ад абставін) здымалі з машыны. Яго вага была каля 60 кг.

Неслі на плячах. Лямка бронекамізэлькі не давала металу ўразацца ў плячо. Праносілі сапог з гаража праз вестыбюль длінным калідорам з некалькімі прыступкамі ў ім у іншы. Тут пачынаўся спуск па прыступкам у склеп кулямётчыкаў з мінамётчыкамі.

Ад склепа кулямётчыкаў-мінамётчыкаў да нашага склепа была яшчэ большая адлегласьць чым ад гаража дасюль. Таму сапог мы хавалі тут. Хавалі ад магчымых прылётаў.

(На фота: Бача трымае шчотку “рука Воскара”, Кос і Ваяр. Часовы Яр, склеп ПТВ, 10 лютага 2023)