Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

11 -12 лістапада: ПОЎНЫ АДПУСТ. =Апостальская Пэнітэнцыярыя, на моцы нададзеных ёй паўнамоцтваў Папа…

*

11 -12 лістапада: ПОЎНЫ АДПУСТ. =Апостальская Пэнітэнцыярыя, на моцы нададзеных ёй паўнамоцтваў Папам Францішкам, з нагоды ўрачыстых цэлебрацый у гонар святамучаніка Язафата, (якія праходзяць у Беларусі з 16 кастрычніка 2023 г. па 25 лістапада 2024 г.), ласкава надала ПОЎНЫ АДПУСТ (Індульгенцыю) – пад звычайнымі ўмовамі (сакрамэнт Споведзі, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца) – усім вернікам любога абраду, якія сапраўды пакаяцца і зробяць учынкі міласэрнасці, які яны таксама могуць ахвяраваць за душы вернікаў, знаходзячыхся ў Чыстцы, калі яны наведаюць з пілігрымкай юбілейную царкву ў Беларусі, вызначаную Архімандрытам, і там пабожна возмуць удзел ў юбілейных урачыстасцях ў гонар святамучаніка Язафата. =Юбілейныя цэрквы – гэта грэка-каталіцкія храмы ў Полацку, Віцебску, Берасці і ў Мінску (храм Маці Божай Нястомнай Дапамогі). =У свята святамучаніка Язафата 11 і 12 лістапада 2023 г. гэты поўны Адпуст можа атрымаць кожны вернік, хто ў любым грэка-каталіцкім храме або капліцы ў Беларусі ўдзельнічае ў Боскай Літургіі (ці прынамсі правядзе там адпаведны час у малітве або пабожных разважаннях, якія завершацца Малітвай Гасподняй (Ойча наш), Сімвалам Веры і заклікамі да Найсвяцейшай Дзевы Марыі і святамучаніка Язафата.
=Пажылыя, нямоглыя і ўсе, хто па сур’ёзных прычынах не можа выйсці з дому, змогуць атрымаць поўны Адпуст, маючы агіду да кожнага граху з намерам выправіцца як мага хутчэй, выканаць тры звычайныя ўмовы, і духоўна, перад абразом святога Язафата, далучыцца да юбілейных цэлебрацый, ахвяруючы міласэрнаму Богу ўласны боль ці нязручнасці жыцця.