Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

 13 лістапада 2023 г. у Папскім Усходнім інстытуце распачалася двухдзённая Міжнародная навуковая кан…

*

13 лістапада 2023 г. у Папскім Усходнім інстытуце распачалася двухдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Ідэнтычнасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнні Язафата Кунцэвіча».

На пачатку мерапрыемства са словамі прывітання завярнуліся кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і вялікі канцлер Папскага Усходняга інстытута, а. д-р Давыд Назар Т.І., рэктар Папскага Усходняга інстытута, а таксама Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў, які выказаў думку, што навуковыя распрацоўкі паспрыяюць дэідэалагізацыі постаці св. Язафата, які аб’ядноўвае чатыры народы — беларускі, украінскі, літоўскі і польскі. «Нам патрэбна аб’ектыўнасць навуковай метадалогіі, каб дэідэалагізаваць постаць св. Язафата, а таксама сапраўдныя працэсы пошуку еднасці Хрыстовай Царквы, еднасці ў нашых супольнасцях, еднасці і супрычасця паміж вучнямі Хрыста», — сказаў ён.

Другая сесія «Канізацыя Язафата Кунцэвіча: працэдуры і вынікі» суправаджалася раскрыццём тэмы, якую з розных ракурсаў прадставілі навукоўцы Папскіх навучальных устаноў Рыма і ўніверсітэтаў Германіі. Дакладчыкі акрэслілі асаблівасці працэсу беатыфікацыі і кананізацыі ўладыкі Язафата, абвяргаючы распаўсюджаныя стэрэатыпы і акцэнтуючы ўвагу на важных падзеях, звязаных з прызнаннем уладыкі Язафата святым Каталіцкай Царквы.