Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

 14 лістапада 2023 г. у Папскім Усходнім інстытуце завяршылася двухдзённая Міжнародная навуковая кан…

*

14 лістапада 2023 г. у Папскім Усходнім інстытуце завяршылася двухдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Ідэнтычнасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнні Язафата Кунцэвіча».

Другі дзень навуковага мерапрыемства распачаўся навуковай працай доктара Наталлі Сінкевіч (Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга Максіміліяна) «О фальшованю писем словенских»: невядомы трактат Кунцэвіча». Гэты даклад адкрыў трэцюю сесію пад назвай «Культ Язафата Кунцэвіча: багаслоўе, пастырства, гімнаграфія».

Далей прафесар Аліцыя Новак (Ягелонскі ўніверсітэт), аналізуючы даступныя крыніцы, акрэсліла погляды св. Язафата, якія тычыліся святарства ў кантэксце тагачасных выклікаў. У сваю чаргу навуковец Марыя Такала Рошчанка (Універсітэт Усходняй Фінляндыі) засяродзіла ўвагу на аналізе тэксту гімнаграфічнай службы ўсходняга абраду, прысвечанай літургічнаму ўшанаванню святамучаніка Язафата.

Наступную навуковую працу на тэму: «Правілы і канстытуцыі св. Язафата Кунцэвіча аб святарстве» прадставіў біскуп Тэадор Мартынюк (Папскі Усходні Інстытут). Дакладчык расказаў аб паходжанні, змесце і асаблівасцях даследуемых дакументаў. З заключным дакладам трэцяй сесіі выступіў д-р Радаслаў Дабравольскі (Беластоцкі ўніверсітэт, Collegium Suprasliense), які распавёў пра распаўсюджванне культу св. Язафата праз польскамоўныя рэлігійныя выданні XVIII-XX ст.

Чацвёртая сесія пад назвай: «Культ Язафата Кунцэвіча: агіяграфія і іканаграфія» распачалася з дакладу прадстаўніка Універсітэта Інсбрука доктара Патрыка Рычкоўскага. Яго выступ уключаў шырокі кантэкст у прапанаванай прэзентацыі пад назвай: “Novus sol? Культ Язафата Кунцэвіча паміж Рэччу Паспалітай і Рымам у лацінскіх агіяграфічных крыніцах XVII ст.». Наступны ўдзельнік – доктар Анатоль Упарт (SUNY Binghamton, ЗША) распавёў пра станаўленне іканаграфіі св. Язафата. Не менш цікавым быў даклад прафесара Аляксандра Пранкевіча (Украінскі каталіцкі ўніверсітэт), які прадставіў уплыў св. Язафата на духоўнасць іспанскага барока. Вучоны распавёў пра наяўнасць у Іспаніі манаскіх супольнасцяў манахаў-базылянаў, засяродзіўшы ўвагу на асаблівасцях пралогу манаха Мігеля Перэса да жыццяпісу св. Язафата на іспанскай мове, аўтарам якога з’яўляецца біскуп Якаў Суша.

Пасля завяршэння выступаў пачутыя звесткі дапоўніліся цікавай дыскусіяй. Завяршылася навуковае мерапрыемства наведваннем выставы «Каб усе былі адно» ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, прысвечанай святамучаніку Язафату.