Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

#НасустрачРаству. Пастухі вучаць нас блізкасці да БогаПеранясёмся ў духу ад ясляў, дзе ляжыць Нована…

*

#НасустрачРаству. Пастухі вучаць нас блізкасці да Бога

Перанясёмся ў духу ад ясляў, дзе ляжыць Нованароджаны Збаўца свету, на поле ў ваколіцах Бэтлеему. На сцэне Раства з’яўляюцца новыя дзеючыя асобы: «У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак» (Лк. 2, 8 ). Чаму менавіта пастухі сталі першымі сведкамі нараджэння Хрыста Збаўцы? Над гэтым пытаннем можна раздумваць шмат разоў і з розных перспектыў.

Першай прыходзіць думка, што прычынай такога Божага выбару, які спыніўся на гэтых убогіх пастухах, проста стала іх фізічная блізкасць да месца нараджэння Хрыста: «Зразумела, што тыя, хто прабывалі найбліжэй да падзеі, першымі былі пакліканы да пячоры» (Бенядыкт XVI).

Аднак наўрад ці толькі фізічная блізкасць магла быць вырашальным чыннікам для Божага Провіду. З пазнейшых евангельскіх апавяданняў мы ведаем, што адна толькі фізічная блізкасць да Хрыста не рабіла нікога здольным пазнаць Яго праўдзівую прыроду і місію, калі за ёю не стаяла больш глыбокая рэальнасць: адкрытасць на Духа, глыбокая вера, шчырае сэрца (гл. Лк. 2, 25-35; 8, 43-48; Ян. 14, 9).

Відаць, пастухі ўсё ж былі не толькі фізічна, але і ўнутрана блізкімі да падзеі Нараджэння Збаўцы. У сваім сэрцы яны, мабыць, прагнулі прыйсця Месіі, чакалі на Яго прышэсце, маліліся аб вызваленні свайго народа, жадалі пабачыць дзень збаўлення, марылі аб ім. Маглі гаварыць пра гэта доўгімі вечарамі і начамі, седзячы пад адкрытым небам каля авечак ля вогнішча і прыгадваючы старазапаветныя прароцтвы, у якіх прыход Месіі звязваўся з іх родным Бэтлеемам: “І ты, Бэтлеем, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраілі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных. Таму Ён пакіне іх да часу, у якім народзіць Тая, Якая мае нарадзіць; і астатак братоў Яго вернецца да сыноў Ізраіля.” (Міх. 5, 2-3; гл. Мц. 2, 6)

Паказальна, што далейшы тэкст прароцтва прарока Міхея называе будучага караля і вызваліцеля народа, у якім наступныя пакаленні бачылі абяцанага Месію, Пастырам, які «прыйдзе, і будзе пасвіць моцаю Госпада паводле велічы імя Госпада, Бога Свайго» (Міх. 5, 4). Яшчэ выразней пра гэта гаворыць прарок Захарыя: «”І ў той дзень збавіць іх Госпад, Бог іх, як статак народа Свайго» (Зах. 9, 16).

Пройдзе няшмат часу, і сам Ісус будзе называць сябе добрым пастырам, які ведае сваіх авечак, вядзе іх на жыватворныя пашы і плыні, абараняе іх ад небяспекі і пагрозы, а нават аддае сваё жыццё за сваіх авечак (гл. Ян 10, 11-15). Жадаючы растлумачыць слухачам Божую міласэрнасць, Ісус параўноўвае Бога з гаспадаром-пастырам, які шукае згубленую авечку, а знайшоўшы яе, радуецца і на сваіх плячах прыносіць дадому (гл. Лк. 15, 3-7).

Безумоўна, бэтлеемскія пастухі як знешне, так і ўнутрана былі блізкімі, роднаснымі Ісусу, і менавіта гэтая роднасная сувязь зрабіла іх прывілеяванымі адрасатамі добрай весткі пра Раство. Як моцна нам неабходна зрошчваць і фізічную блізкасць да Ісуса, а перадусім – гэтую ўнутраную роднаснасць з Ім, пра якую кажа апостал Павел: «Няхай вашыя думкі будуць такімі, як у Хрысце Ісусе» (Флп. 2, 5), або апостал Ян: «Хто кажа, што жыве ў Ім, павінен паступаць так, як Ён паступаў» (1 Ян. 2, 6)!

Малітва. Госпадзе Ісусе! Ты ў сваёй бясконцай дабрыні захацеў стаць падобным да мяне ва ўсім, акрамя граху. Дай, каб і я ўсім сваім жыццём усё больш і больш станавіўся падобным да Цябе, – не толькі ў маіх паводзінах перад людзьмі, але перш за ўсё ў паставе майго сэрца перад Тваім абліччам. Зрабі мяне блізкім да Цябе — у думках, жаданнях, намерах і ўчынках. Дай мне ласку знайсці Цябе і ніколі больш не аддаляцца ад Цябе. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах